Заседание рабочей группы по координации деятельности смотровых комиссий прошло в Кореличском райисполкоме

Удзельнікі пасяджэння рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій, якое адбылося ў раённым выканаўчым камітэце, абмеркавалі пытанне далейшага правядзення сходаў па месцы жыхарства. Мяркуецца прадаўжаць ладзіць сустрэчы з насельніцтвам, на якіх будуць знаёміць прысутных з пытаннямі супрацьпажарнай бяспекі і даваць адказы на хвалюючыя пытанні.
Начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталій Канстанцінавіч Рыбак звярнуў увагу на работу аглядных камісій. Ён адзначыў, што падчас абследавання домаўладанняў грамадзян неабходна не выпускаць з поля зроку пытанні замены няспраўнай электраправодкі і наяўнасці незгаральнага ліста каля печак.
Па-ранейшаму асноўным застаецца клопат пра адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Намеснік старшыні райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык паставіў задачу членам аглядных камісій: абследаваць маючых патрэбу ва ўвазе ва ўсіх сельскіх Саветах раёна.
На нарадзе прысутнічаў вядучы энергетык філіяла «Аўтамабільны парк № 5 г. Навагрудак» ААТ «Гроднааблаўтатранс» Яўгеній Аляксандравіч Бахар. У сваім выступленні прамоўца звярнуў увагу на захаванне належных умоў для пражывання ў інтэрнаце, які належыць філіялу. Разам з тым гэтае пытанне вырашана ўзяць на кантроль у іншых інтэрнатах райцэнтра.
Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий