Какие несчастные случаи произошли на территории района за минувшую неделю?

На чарговым пасяджэнні рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій асноўнай тэмай для абмеркавання сталі няшчасныя выпадкі, якія адбыліся за мінулы тыдзень на тэрыторыі раёна.

20 сакавіка здарылася бяда з састарэлай жыхаркай в. Лясок. З-за парушэння правілаў карыстання газавай плітой на 87-гадовай жанчыне загарэлася вопратка. У выніку пенсіянерка атрымала апёкі 30% паверхні цела. Са слоў сведкі, сына пацярпелай, ён пакінуў на пліце турку з вадой і пайшоў з кухні, праз нейкі час адчуў пах гарэлага, да таго ж спрацаваў апавяшчальнік. Пакуль невядома, як агонь перакінуўся на жанчыну.
Выратавальнікі-пажарныя і газавая служба нагадваюць: уважліва чытайце правілы бяспекі карыстання газавымі плітамі, якія запісаны ў пашпарце завода-вытворцы. Не дазваляецца самавольнае падключэнне і адключэнне газавай пліты. Калі ў памяшканні з’явіўся пах газу, патрэбна адкрыць вокны для праветрывання, выйсці і пазваніць па нумары 104.
Ганна ПАШКЕВІЧ.

Добавить комментарий