В Кореличской детской библиотеке открылась Неделя детской книги

фото 01224 сакавіка ў Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі, які прадоўжыцца да 28 сакавіка. Сюды прыйшлі вучні 3 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы» з настаўніцай Ларысай Мікалаеўнай Шугля. Яны з цікавасцю слухалі аповед загадчыка Галіны Іванаўны Казак, якая паведаміла пра гісторыю стварэння Тыдня дзіцячай кнігі, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, павіншавала дзяўчынак і хлопчыкаў з пачаткам веснавых канікул.

фото 011«Час вясёлых загадак «На каго сварыўся Гром» — такую назву меў першы дзень Тыдня, які правяла з дзяўчынкамі і хлопчыкамі бібліятэкар Ксенія Мікалаеўна Баранчык. Ён прайшоў весела і захапляюча.

Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Кацярыны НЯЧАЙ.

Добавить комментарий