В Кореличском лицее состоялся семинар-учеба идеологического актива района

Ва ўстанове адукацыі «Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй» праведзены семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іны Міхайлаўны Санчук.
Напачатку правядзення семінара яго ўдзельнікам была прапанавана экскурсія па будаўнічым ліцэі. Ідэолагі наведалі кабінет па вывучэнні правілаў дарожнага руху, майстэрні для лабараторна-практычных заняткаў, для будучых электрагазазваршчыкаў, аддзелачнікаў, а таксама інтэрнат, кухню, сталовую. Ва ўстанове створаны неабходныя ўмовы для навучання, пражывання, харчавання навучэнцаў.
Вучоба ідэалагічнага актыву раёна прадоўжылася ў актавай зале ўстановы адукацыі. Яе дырэктар Генадзій Мікалаевіч Арцюх выступіў па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання: «Адукацыя — прыярытэтны накірунак сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы. Арганізацыя шостага школьнага дня. Аб уступнай кампаніі 2017 года.» Як адзначыў прамоўца, у будаўнічым ліцэі актыўна займаюцца прафарыентацыйнай работай. У шосты школьны дзень сюды наведваюцца вучні школ раёна. Яны не толькі знаёмяцца з работай будаўнічага ліцэя, але і пазнаюць азы прафесіі. Праводзяцца спартыўныя і культурныя мерапрыемствы.
Генадзій Мікалаевіч засяродзіў увагу на важнасці будаўнічых спецыяльнасцяў. Пачынаючы працоўны шлях з рабочай прафесіі, маладыя людзі змогуць пераканацца ў правільнасці свайго выбару, а жадаючыя — прадоўжыць адукацыю на завочнай форме навучання. Безумоўна, навыкі будаўнічай прафесіі могуць спатрэбіцца ў жыцці.
Дырэктар будаўнічага ліцэя звярнуўся да ідэолагаў з прапановай: інфармаваць бацькоў пра магчымасць навучання дзяцей у дадзенай установе, а таксама ўзняў пытанне аказання канкрэтнай дапамогі пры працаўладкаванні навучэнцаў падчас праходжання практыкі ў арганізацыях раёна.
Прадаўжаючы размову па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання, намеснік старшыні райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык назваў задачай прафадукацыі фарміраванне спецыяльнасцяў, якія маглі б зацікавіць маладых людзей. Пытанні сістэмы адукацыі назваў сур’ёзнымі, прааналізаваўшы становішча спраў у гэтым накірунку ў Карэліцкім раёне.
Затым прамоўца спыніўся на дадатковай тэме: «Пра актуальныя пытанні рэалізацыі Дэкрэта №3 «Пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства».
З цікавасцю слухалі ідэолагі раёна і выступленне начальніка аддзела назначэння пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Валянціны Яўгеньеўны Мазур, якая трымала слова па другой дадатковай тэме: «Сацыяльная абарона насельніцтва і механізм яе рэалізацыі ў Карэліцкім раёне». У раёне жыве 6385 атрымальнікаў пенсій па ўзросту, 823 — па інваліднасці, 212 — з выпадку страты кармільца, 10 — за асабістыя заслугі перад рэспублікай.
Забяспечана поўная і своечасовая выплата пенсій. Яна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Асноўная доля пенсій (61,8%) выплачваецца арганізацыямі паштовай сувязі. Больш за 38% выплат ажыццяўляецца арганізацыямі банкаў, з іх больш паловы (57%) пералічваецца на карт-рахункі.
«Нетрадыцыйная рэлігійнасць у Беларусі» — тэма выступлення іерэя Сергія Ярмаловіча, афіцыйнага прадстаўніка Сінадальнага цэнтра сектазнаўства імя прападобнага Іосіфа Валоцкага. Ён расказаў пра секты і культы, кліентурныя культы, аўдыторныя культы, культавае асяроддзе грамадства, унутрыцаркоўнае сектанцтва, сектападобныя групы. Благачынны цэркваў Карэліцкай акругі, протаіерэй Мікалай Орса падзякаваў прамоўцы за змястоўную гутарку.идеологи 013 идеологи 029
Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Іны ЛЕЙКА.

Добавить комментарий