Адбылося выязное пасяджэнне членаў рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій на базе Малюшыцкага сельскага Савета

Адбылося выязное пасяджэнне членаў рабочай групы па каардынацыі дзейнасці аглядных камісій на базе Малюшыцкага сельскага Савета.

Як адзначыў старшыня Малюшыцкага сельвыканкама Віктар Аркадзьевіч Дзірвук, з пачатку года агляднай камісіяй сельсавета абследаваны 263 домаўладанні грамадзян, у тым ліку за апошні месяц — 68. У абследаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых службаў. Члены агляднай камісіі наведалі ўсе населеныя пункты сельсавета, парушэнні адлюстраваны ў актах абследавання.

«Адкрытым» пакуль застаецца пытанне назначэння ўчастковага інспектара міліцыі ў Малюшыцкі сельсавет. Па словах прадстаўніка Карэліцкага раённага аддзела ўнутранах спраў, «гэта нетыднёвая справа, але пытанне будуць імкнуцца вырашыць».

Падчас правядзення пасяджэння абмеркаваны шэраг злабадзённых пытанняў. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Ірына Валер’еўна Асташэвіч гаварыла пра знаходжанне пад пастаянным кантролем неблаганадзейных сем’яў і дзяцей, а першы намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Васільевіч Карповіч паставіў задачу: да пачатку верасня абследаваць усе сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці.

Пра ўстаноўку маючым патрэбу света-гукавых устройстваў вяла размову дырэктар дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» Інэса Мікалаеўна Семібратава. Яны ў першую чаргу ўстанаўліваюцца адзінокім грамадзянам і неблаганадзейным сем’ям, і гэта робіцца для таго, каб папярэдзіць бяду.

Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий