У госці да партызанскай сувязной

Па даўняй традыцыі, якая склалася напярэдадні Дня Рэспублікі, да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны праяўляецца павышаная ўвага.
87-гадовая жыхарка райцэнтра Надзея Пятроўна Кужалевіч у гэтыя перадсвяточныя дні заўсёды поўная чакання. Яна ведае, што да яе, сувязной 1-га кавалерыйскага партызанскага атрада 1-й Беларускай кавалерыйскай брыгады, абавязкова зазірнуць, каб павіншаваць і выказаць словы ўдзячнасці.
Старшыня Карэліцкай РА «Беларускі саюз жанчын» І. М. Санчук і старшыня прафсаюзнага камітэта работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Карэліцкага раёна Н. У. Казарэз пераступілі парог хаты Надзеі Пятроўны з кветкамі і падарункамі.
— Дзякуй вам, Надзея Пятроўна, за тое, што яшчэ падлеткам вы набліжалі Перамогу ў тыле ворага, рабілі, што маглі, каб пазбавіць родную зямлю ад фашызму, — выказала словы ўдзячнасці ўдзельніцы партызанскага руху І. М. Санчук.
Надзея Пятроўна нягледзячы на ??сталы ўзрост кожны год удзельнічае ва ўрачыстасцях, прысвечаных Дню Перамогі і Дню Незалежнасці краіны.
— Абавязкова прыйду і на гэты раз на мемарыял, каб ускласці кветкі ў памяць аб тых, хто не дажыў да мірных дзён, — сказала Надзея Пятроўна.
Іна ЛЕЙКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий