У Карэліцкай ДШМ адбыўся майстар-клас па жывапісу “Вясенні пейзаж”

У Карэліцкай ДШМ адбыўся майстар-клас па жывапісу “Вясенні пейзаж” для самых маленькіх выхаванцаў мастацкага аддзялення. Яго загадчык Настасся Уладзіміраўна Чычкан адкрыла будучым віртуозам пэндзлю сакрэты працы з пярэднім і заднім планамі палатна, як трэба пісаць іх па колеру.
Мерапрыемства праводзілася ў рамках Міжнароднага тыдня мастацкай адукацыі ў Беларусі.
Пакуль вучні 1-2-х класаў мастацкага аддзялення толькі асвойваюць азы чаруючага сэрцы майстэрства, выпускнікі арганізавалі выставу сваіх карцін у фае альма-матэр. Дарэчы, было б добра, каб з’явілася магчымасць увесь год сузіраць лепшыя работы юных мастакоў Карэліцкай ДШМ.

Святлана ВАШЧЫЛА.

Добавить комментарий