З 1 чэрвеня ў Карэліцкім раёне дзейнічаюць чатыры дзіцячых аздараўленчых лагеры з дзённым знаходжаннем

З 1 чэрвеня ў Карэліцкім раёне дзейнічаюць чатыры дзіцячых аздараўленчых лагеры з дзённым знаходжаннем, астатнія тры, якія таксама будуць працаваць у чэрвені, адкрыюцца на наступным тыдні. У Міжнародны дзень абароны дзяцей расчыніў свае дзверы дзіцячы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлка” пры Цырынскім ВПК дзіцячым садку – СШ. Як паведаміла яго кіраўнік Жанна Іванаўна Мохань, ДАЛ наведваюць 20 дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў.
У цырынскай “Вясёлцы” старт змены быў дадзены забаўляльнай праграмай “Чароўны свет дзяцінства”. І гэта толькі малая кропля цікавых мерапрыемстваў, запланаваных для выхаванцаў з 1 па 26 чэрвеня. Дзяцей чакаюць сустрэча з супрацоўнікамі РАНС, Дні гульні, ласуна, творчасці, паветранага шара, здароўя. Увогуле, ДАЛ з дзённым знаходжаннем пры Цырынскім ВПК мае менавіта фізкультурна-аздараўленчы ўхіл.
У лагеры арганізавана трохразовае харчаванне. У меню абавязкова ўключаюць свежыя фрукты і агародніну. Будзе хапаць выхаванцам і карысных ласункаў.

Святлана ВАШЧЫЛА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий