Идеологический актив района рассмотрел ряд важных вопросов в минувшую среду

На семінары-вучобе, на які ідэалагічны актыў раёна сабраўся ў ДУК «Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры», поруч з асноўнай тэмай «Сацыякультурная палітыка беларускай дзяржавы — ключавы фактар умацавання адзінства нацыі» быў разгледжаны і шэраг іншых актуальных пытанняў.

Заняткі праведзены пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іны Міхайлаўны Санчук.

Як адзначыла Іна Міхайлаўна, у раёне пачалі функцыянаваць студэнцкія атрады. Увазе ідэолагаў былі прапанаваны выступленні галоўнага інжынера па ахове працы аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Дзмітрыя Віктаравіча Шуглі («Арганізацыйныя пытанні па ахове працы пры прыёме на работу ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў») і галоўнага спецыяліста Карэліцкага раённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Анастасіі Юр’еўны Бязмен («Аб налічэнні ўзносаў на выплаты ўдзельнікам студэнцкіх атрадаў»).

На семінары абмеркавана пытанне правядзення падпісной кампаніі. Яно па-ранейшаму  застаецца хвалюючым. Іншы раз праблемы ўзнікаюць з-за дастаўкі газет і часопісаў паштальёнамі. Адно зразумела: павінна быць наладжана мэтанакіраваная і сумесная работа ідэалагічнага актыву раёна і паштавікоў раёна. Карэліччане чакаюць любімыя выданні — і яны павінны дайсці да чытачоў.

Не магло не зацікавіць ідэолагаў і пытанне правядзення вольнага часу жыхароў карэліцкай зямлі і яе гасцей. Адно з такіх брэндавых мерапрыемстваў з нагоды свята Купалля праведзена ў аграгарадку Краснае. У бліжэйшы час плануецца адзначыць святы Мёда і Яблыка, таму ідэолагам прапаноўвалася прыцягваць да ўдзелу ў іх аматараў гэтай справы.

Як паказваюць такія семінары, кола цікавячых іх пытанняў разнастайнае. Яны імкнуцца быць сярод людзей, жывуць іх інтарэсамі, вырашаюць хвалюючыя іх пытанні.

Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий