28 жніўня адбылася канферэнцыя педагагічных работнікаў Карэліцкага раёна

У панядзелак, 28 жніўня, адбылася жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў Карэліцкага раёна, на якой разглядалася рэгіянальная сістэма адукацыі, яе асноўныя дасягненні, праблемы і перспектывы развіцця.

 

У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады, ветэраны працы, маладыя спецыялісты, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі.

Адкрываючы канферэнцыю, старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Леанідавіч Шайбак выказаў словы ўдзячнасці педагогам раёна за высакародную працу. Адзначыўшы вялікую ролю настаўніка, які выклікае пачуццё адказнасці і гонару, добрыя словы адрасаваў ветэранам працы і выказаў спадзяванні на маладых педагогаў. «Я горды за сваю краіну, што сістэма адукацыі не дае збою, і ў далейшым трэба прадаўжаць выхоўваць дастойных грамадзян», — зазначыў Віктар Леанідавіч і пажадаў педагогам усіх зямных даброт, і каб праца была ім толькі ў радасць.

Аб асноўных дасягненнях у рабоце педагагічных калектываў па вырашэнні задач сучаснай адукацыі, праблемах і далейшых перспектывах развіцця паведала ў сваім дакладзе начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Ірына Валер’еўна Асташэвіч.

Адукацыйная сетка раёна — 25 устаноў рознага віду, якія наведвалі 783 выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі і 1625 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія навучаюцца ў 169 класах, з іх тры — з беларускай мовай навучання ў СШ г. п. Мір.

 

Назіраецца станоўчая дынаміка вучэбных дасягненняў на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі. Найбольшая колькасць навучэнцаў, маючых высокі (9-10 балаў) узровень ведаў, у ДУА «СШ № 1 г. п. Карэлічы», ДУА «Турэцкі д/сад-СШ», ДУА «СШ г.п. Мір». Найбольш высокія вынікі вучэбных дасягненняў паказалі вучні ДУА «СШ № 1 г. п. Карэлічы», ДУА «Аюцавіцкі д/сад-БШ», ДУА «СШ г.п. Мір». Стабільны ўзровень вучэбных дасягненняў вучняў па выніках навучальнага года: сярэдні бал склаў 7,22.

Атэстаты асаблівага ўзору з узнагародай залатым медалём уручаны 5 выпускнікам. Пахвальнымі лістамі за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў узнагароджаны 26 выпускнікоў. Па выніках ЦТ 2017 года 100-бальны вынік па прадмету «Гістрыя Беларусі» — у вучаніцы ДУА «СШ№ 2 г.п. Карэлічы» Наталлі Траццякевіч.

З 223 выпускнікоў базавага звяна працягнуць навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 113, ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі — 56.

Павялічылася колькасць пераможцаў 3 этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Шумчык Вераніка, вучаніца СШ № 1 г. п. Карэлічы (настаўнік Шклярж Г. К.) стала дыпламантам трэцяй ступені на заключным этапе алімпіяды па біялогіі. 22% вучняў прадстаўніцтва з’яўляюцца дыпламантамі 2 ступені ў абласной алімпіядзе па вучэбных прадметах сярод ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Павышэнню педагагічнага майстэрства педагогаў садзейнічаў удзел у конкурсах, выставах навукова-метадычнай літаратуры, навукова-педагагічных канферэнцыях педагогаў, мерапрыемствах раённай дэкады педагагічнага майстэрства.Настаўнік інфарматыкі ДУА «СШ № 2 г.п. Карэлічы» Т. А. Шэўка і настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «СШ г. п. Мір» А. А. Смольская сталі лаўрэатамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» і ўзнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Дыплома І ступені ўдастоена каманда раёна ў абласной спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарніца», падрыхтоўкай якой займаўся кіраўнік рэсурснага цэнтра сістэмы адукацыі раёна па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню У. У. Матусевіч.

Фотагурток «СтопКадр» ДУА «СШ № 2 г. п. Карэлічы» ў абласным і рэспубліканскім этапе конкурса фотаздымкаў «Краіна мая дарагая» ўзнагароджаны дыпломам І ступені рэспубліканскага ўзроўню, а ў абласным конкурсе фотаработ «Зямля, дзе пашчаслівілася нарадзіцца» — дыпломам ІІ ступені.

Паспяхова выступілі спартсмены раёна на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў. Пераможцамі сталі Карабач Ілля (цяжкая атлетыка) і Цісевіч Ангеліна (гандбол). У абласной спартакіядзе школьнікаў трэція месцы занялі каманды па цяжкай атлетыцы і па гандболу сярод дзяўчат. У камандным заліку ДУ «ДЮСШ Карэліцкага раёна» заняла другое месца сярод раёнаў трэцяй групы.

Расходы ўстаноў адукацыі раёна з улікам сродкаў, выдзеленых на рэалізацыю дзяржаўных праграм, прафінансаваны ў памеры 5586,3 тыс. руб ці 55, 9%. Велічыня бюджэтных расходаў на аднаго вучня склала 3,5 тыс. рублёў, на аднаго выхаванца — 3,9 тыс. рублёў, на аднаго навучэнца ўстановы дадатковай адукацыі — 0,2 тыс. рублёў.

Агульная сума затрачаных сродкаў на правядзенне рамонтных работ у рамках падрыхтоўкі да новага навучальнага года склала 35,6 тыс.рублёў: выдзелена з мясцовага бюджэту 23,8 тыс.рублёў, зрасходавана пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў 11,8 тыс. рублёў. Па выніках маніторынгу акты гатоўнасці ўстаноў адукацыі і паспарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезону і пачатку 2017/2018 навучальнага года падпісаны ў поўным аб’ёме.

У рамках акцыі «Збяром дзяцей у школу» матэрыяльная дапамога ў памеры 35,00 рублёў на адно дзіця аказана ўсім маючым патрэбу. Агульная сума склала 14525,00 рублёў.

На падрыхтоўку фізкультурна-спартыўных збудаванняў і набыццё спартыўнага інвентару да новага 2017/2018 навучальнага года было выкарыстана 3633,00 рублі.

Разам з тым Ірына Валер’еўна нагадала тыя праблемныя пытанні, якія патрэбна вырашыць. Яны тычыліся розных бакоў дзейнасці, указваліся выканаўцы, шляхі  іх вырашэння. Напрыканцы прамоўца падзякавала ўсім за супрацоўніцтва, пажадала смела і ініцыятыўна вырашаць пастаўленыя задачы.

Трэба адзначыць, што прамова начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Ірыны Валер’еўны Асташэвіч пастаянна пацвярджалася змястоўнымі і цікавымі  выступленнямі: выхаванцаў яслей-сада № 1 г.п. Карэлічы, актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў рэсурснага цэнтра па фарміраванні асноў бяспечнай жыццядзейнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту, і членаў беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных; настаўніка ДУА «СШ г.п. Мір» А. А. Смольскай па тэме: «Настаўнік учора, сёння, заўтра»; пераможцаў гульні «Зарніца» ДУА «Лукская СШ»; членаў савета музея імя І. Дамейкі — вучняў ДУА «Мірская СШ»; педагогаў і выхаванцаў ДУА «Яслі-сад г.п. Мір».

Адзін з урачыстых момантаў — ушанаванне лепшых супрацоўнікаў. Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны настаўнік гісторыі ДУА «Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» Іван Генадзьевіч Карзан, настаўнік інфарматыкі ДУА «СШ № 2 г.п. Карэлічы» Таццяна Анатольеўна Шэўка. Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўручана выхавальніку дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі-сад №1 г.п. Карэлічы» Наталлі Яўстаф’еўне Шэйбак і намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасцій ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» Галіне Паўлаўне Жук. Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў атрымалі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «СШ г.п. Мір»Наталля Васільеўна Квач і галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Людміла Яўгеньеўна Гладкая.

За шматгадовую плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны педагог-псіхолаг ДУА «Краснескі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» Наталля Мікалаеўна Чурыла, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці» г.п. Карэлічы Іна Аляксандраўна Лецка, настаўнік працоўнага навучання ДУА «СШ №2 г.п. Карэлічы» Іна Мікалаеўна Кошур, настаўнік пачатковых класаў ДУА «СШ №1 г.п. Карэлічы» Святлана Леанідаўна Комар, настаўнік пачатковых класаў ДУА «СШ г.п. Мір» Ала Аляксандраўна Бойка, выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА «Яслі-сад №1 г.п. Карэлічы» Вольга Васільеўна Шэўка, настаўнік-дэфектолаг ДУА «ЦКРНіР Карэліцкага раёна» Аксана Вітальеўна Самец, настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА «Жухавіцкая СШ» Сяргей Віктаравіч Валынец.

За добрасумленную працоўную дзейнасць, падрыхтоўку пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай спартакіады школьнікаў-2017 Граматы ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ўручаны трэнеру-выкладчыку ДУ «ДЮСШ Карэліцкага раёна» Дзмітрыю Аляксандравічу Бязмену, педагогу дадатковай адукацыі ДУ «Карэліцкі РЦТДіМ» Івану Уладзіміравічу Дзёмушкіну.

Дыпломамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны ДУА «Райцаўскі ВПК-дзіцячы сад-сярэдняя школа», якая заняла першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе «Самая спартыўная школа» ў IV групе і ДУ «СШ №1 г.п. Карэлічы», якая заняла другое месца ў III групе.

На сцэну былі запрошаны ветэраны працы, хто з гонарам апраўдаў высокае званне Настаўніка. Сярод іх —  намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Барэйка, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ДУА «СШ №1 г.п. Карэлічы» Зоя Аркадзьеўна Бакей, настаўнік пачатковых класаў ДУА «СШ №1 г.п. Карэлічы» Любоў Анатольўена Меляняка, настаўнік матэматыкі ДУА «Баранавіцкая СШ» Алена Мікалаеўна Саковіч, настаўнік нямецкай мовы ДУА «Баранавіцкая СШ» Любоў Аляксандраўна Лукашэвіч, выхавальнік ДУА «СПЦ Карэліцкага раёна» Ірына Яўгеньеўна Бабко, настаўнік біялогіі ДУА «Райцаўскі ВПК-дзіцячы сад-сярэдняя школа» Ніна Мікалаеўна Баярын, настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА «СШ №2 г.п. Карэлічы» Ніна Васільеўна Дуда, настаўнік музыкі ДУА «СШ г.п. Мір» Ала Аркадзьеўна Крапіўніцкая, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Жухавіцкая СШ» Лілія Чаславаўна Сіліч, настаўнік гісторыі ДУА «Жухавіцкая СШ» Ірына Віктараўна Мамончык. Ім выказаны найлепшыя словы і ўручаны падарункі.

Гучнымі апладысментамі сустракалі ў гэты святочны дзень маладых спецыялістаў. Педагагічную сям’ю раёна папоўнілі выхавальнікі, настаўнікі замежнай мовы, матэматыкі, фізікі, інфарматыкі, хіміі, гісторыі, фізічнай культуры і здароўя, педагогі сацыяльныя, педагогі дадатковай адукацыі, настаўнікі-дэфектолагі, юрыст-консульт. Ім былі ўручаны наказы маладому настаўніку.

У правядзенні канферэнцыі прынялі ўдзел галоўны спецыяліст сектара выхаваўчай і сацыяльнай работы ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Вольга Аляксандраўна Ханевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Руслан Юр’евіч Абрамчык, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Мікалаеўна Шэўка.

Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства рэспубліканскай грамадзянска-патрыятычнай акцыяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы — разам!» (падрабязней аб акцыі ў наступным нумары).

Галіна СМАЛЯНКА.

Фота Іны ЛЕЙКА.

 

Добавить комментарий