СВК «Маяк-Заполле» з’яўляецца лідарам у краіне па сярэднясутачных прывагах па выніках работы за першае паўгоддзе 2017 года

Комплекс па адкорме свіней СВК «Маяк-Заполле» па-ранейшаму з’яўляецца лідарам у краіне па сярэднясутачных прывагах па выніках работы за першае паўгоддзе 2017 года.

У сярэднім за суткі «пятачкі» прыбаўляюць у вазе на 974 грамы, а валавыя прывагі склалі 497 тон.

Карэліччына ўтрымлівае першыя пазіцыі і ў малочнай жывёлагадоўлі. Па выніках работы за шэсць месяцаў бягучага года Карэліцкі раён заняў 17-ы радок у рэспубліканскім рэйтынгу прадуктыўнасці асноўнага статку, аб чым сведчаць даныя Мінсельгасхарчу і Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У сярэднім на адну ўмоўную галаву надоена 2971 кг малака. Прырост да мінулагодняга аналагічнага перыяду склаў 100 кг. Валавая вытворчасць малака дасягнула 38731 тону. Тэмп росту – 104 працэнты.

Іна ЛЕЙКА.

Добавить комментарий