Управляющий участком № 1 СПК «Маяк-Заполье» Иван Петрович Говако награжден Орденом Почета

Згодна Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №303 і №304 “Аб узнагароджанні” 17 жыхароў нашага рэгіёна, якія шмат гадоў плённа працуюць у розных галінах дзейнасці, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Іван Гавака, кіраўнік участка №1 СВК “Маяк-Заполле” Карэліцкага раёна, і Уладзімір Курыловіч, дырэктар Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі. 

Медалём “За працоўныя заслугі” адзначаны: 

—  дырэктар сярэдняй школы №38 г.Гродна Сяргей Кісялёў

—  выхавальнік дашкольнай адукацыі гродзенскага яслей-сада №78 Таццяна Літвінчык

—  аператар машыннага даення КСУП “Галынка” Зэльвенскага раёна Таццяна Грыгорык

—  жывёлавод СВК “Нягневічы” Навагрудскага раёна Яўгеній Камар

—  галоўны інжынер ААТ “Слонімскі мясакамбінат” Міхаіл Комар

—  кіраўнік аддзялення комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна Норберт Малецкі

—  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці УСП “Саўгас “Вердамічы” Свіслацкага раёна Віктар Матыцкі

—  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Сянькоўшчына” Слонімскага раёна Сяргей Назаранка

—  баец жывёлы мясатлушчавага цэха ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” Іван Паўлоўскі

—  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Доцішкі” Воранаўскага раёна Альфрэд Радзевіч

—  дырэктар КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна Эдуард Садоўскі

—  галоўны ўрач Гродзенскай клінічнай бальніцы №4 Аляксандр Сураў

—  апаратчык пастэрызацыі маслацэха ААТ “Малочная кампанія “Навагрудскія Дары” Алена Траянчук

—  брыгадзір вытворчай брыгады жывёлагадоўлі “Цэнтр” СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна Уладзімір Шаўчэнка

—  начальнік малочна-таварнага комплексу “Галавічполе” ААТ “Васілішкі” Шчучынскага раёна Валерый Шэршань

  БелТА.
Инна ЛЕЙКО.

Добавить комментарий