Юных аматараў усходніх адзінаборстваў прымае г.п. Карэлічы

У канцы жніўня Карэлічы традыцыйна прымаюць юных аматараў усходніх адзінаборстваў — удзельнікаў спаборніцтваў па шатакан каратэ-до і культурнага свята «Бастыёны свету».

 

Ініцыятарамі  спаборніцтваў выступаюць  Карэліцкі маладзёжна-спартыўны клуб “Белы тыгр”, Беларуская федэрацыя шатакан каратэ-до пры актыўнай падтрымцы Карэліцкага і Навагрудскага райвыканкамаў. У гэтым годзе плануюць прыняць удзел клубы з Мінска, Гродна, Пінска, Пастаў, Узды, Ваўкавыска, Зэльвы, Свіслачы. Даведацца пра нашу гісторыю і сучаснасць, знайсці новых сяброў, проста адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, паказаць сябе і ўбачыць іншых — вось што яднае юных спартсменаў, іх настаўнікаў, бацькоў. Пасля летніх вакацый гэта будзе   добрым стартам для трэніровак у наступным сезоне.

26 жніўня для гасцей і ўдзельнікаў плануецца цікавая экскурсія ў г. Навагрудак, а ў гістарычных месцахпройдуцьпаказальныя выступленні клубаў-удзельнікаў. У гэты дзень спартыўныя і культурныя мерапрыемствы прадоўжацца ў Карэлічах. 27 жніўня на базе Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці з 10.00  да 18.00 адбудзецца галоўная частка спаборніцтваў. Адкрыццё спаборніцтваў у 14.00. Тых, хто хоча ўбачыць камандныя і фінальныя паядынкі, чакаем у глядзельнай зале РЦК  у 15.00. Уваход свабодны. Балейце за нашых!

Аляксандр АБАДЗІНСКІ,

кіраўнік клуба «Белы тыгр».

 

Добавить комментарий