15 верасня — Дзень бібліятэк

Паважаныя работнікі і ветэраны Карэліцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы! Дарагія чытачы!
Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні са святам — Днём бібліятэк!
На тэрыторыі Беларусі першыя бібліятэкі з’явіліся ў XI стагоддзі пры цэрквах і манастырах.З часам змянілася не толькі аблічча, але і функцыі бібліятэк. Сучасныя бібліятэкі ўяўляюць сабой інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытамі розных слаёў насельніцтва актыўна ўкараняюць найноўшыя інфармацыйныя тэхналогіі, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў, умацаванню адзінай культурнай прасторы.
Бібліятэкі сёння — актыўныя ўдзельнікі і ініцыятары многіх пачынанняў у культурным і адукацыйным жыцці пасёлка і раёна.
Напярэдадні святочнага дня жадаем усім бібліятэчным работнікам раёна моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, удзячных чытачоў, поспехаў у пакарэнні новых прафесійных вышынь!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий