У Карэліцкім раёне адбыўся семінар ідэалагічнага актыву

Праведзены семінар-вучоба ідэолагаў раёна пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іны Міхайлаўны Санчук. Асноўная тэма адзінага дня інфармавання — «Дзяржаўная інфармацыйная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь: механізм рэалізацыі».

Напачатку семінара ўдзельнікі наведалі ўстанову «Рэдакцыя газеты «Полымя». Галоўны рэдактар Іна Іосіфаўна Лейка пазнаёміла з умовамі, у якіх працуюць супрацоўнікі ўстановы. Свой аповед яна прадоўжыла ў чытальнай зале Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі, дзе ідэалагічны актыў раёна сабраўся, каб абмеркаваць актуальныя пытанні. Іна Іосіфаўна паведала не толькі пра накірункі дзейнасці мясцовага выдання, але прадэманстравала магчымасці сайта раёнкі. На сайце газеты акрамя тэкстаў і фота, размяшчаецца і відэа, якое здымаюць журналісты «Полымя», а таксама свае таварыствы ў сацыяльных сетках.

Як адзначыла прамоўца, цэнтральнай тэмай газетных публікацый з’яўляецца асвятленне грамадска-палітычнага жыцця раёна: дзейнасць мясцовых органаў улады, органаў самакіравання; вытворчая дзейнасць калектываў прадпрыемстваў, сельгаскааператываў, арганізацый, устаноў; расказы пра людзей працы, вядомых землякоў; арганізацыя выхаваўчай работы, прававога ўсенавучу; пытанні адукацыі, культуры, аховы здароўя, экалогіі, адпачынку, спорту, турызму.

Газета «Полымя» неаднаразова станавілася прызёрам конкурсу сярод СМІ «Асвятленне тэм міжнародных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой», з’яўляецца пастаянным удзельнікам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера», абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый раённых газет, рэспубліканскага конкурсу «Моцная сям’я — моцная дзяржава». Зараз ідзе падрыхтоўка да ўдзелу ў рэспубліканскім творчым конкурсе «Жніво-2017: і хлебам адзіны».

Спецыяліст па маркетынгу тэлекамунацыйных паслуг Карэліцкага вузла электрасувязі Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам» Валянціна Міхайлаўна Мітлашкова адзначыла, што дзейнасць кампаніі накіравана на своечасовае і поўнае задавальненне попыту на сучасныя і даступныя паслугі электрасувязі, сярод найбольш папулярных — паслугі тэлефоннай сувязі, доступу ў сетку інтэрнэт, лічбавага інтэрактыўнага і эфірнага тэлебачання (ZALA), інтэрнэт тэлебачання SMART ZALA, Разумны дом, а таксама паслугі па арганізацыі каналаў сувязі, выдзеленых ліній папулярныя сярод юрыдычных асоб. З другога квартала 2016 года пачаліся работы па будаўніцтву аптовалаконных ліній сувязі ў кожную кватэру для ўкаранення тэхналогіі GPON у г. п. Карэлічы і г. п. Мір. З мінулага года кампанія «Белтэлекам» пачала прадастаўляць новую паслугу «Разумны дом», якая дазваляе быць заўсёды ў курсе падзей, якія адбываюцца дома і на дачы. Мадэрнізацыя тэлефоннай сувязі ў Карэліцкім раёне будзе працягвацца ў перыяд да 2020 года, а ў 2018 годзе плануецца будаўніцтва тэхналогіі GPON у шматпавярхоўках г. п. Карэлічы па вуліцах 1 Мая, 8 Сакавіка, Камсамольская, Пушкіна, Школьная, Паркавая і прылягаючы будынак, па названых вуліцах юрыдычных асоб.

Намеснік дырэктара ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Алена Васільеўна Лісоўская і метадыст па гісторыка-культурнай спадчыне ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці» Настасся Аляксандраўна Красноўская падрабязна расказалі пра сайты падраздзяленняў устаноў культуры. Галоўная мэта — своечасова асвятляць культурнае жыццё ў нашым раёне.

Увазе ідэолагаў былі прадастаўлены дадатковыя тэмы адзінага дня інфармавання. Пра стан і прычыны вытворчага траўматызму, захаванне заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Гродзенскай вобласці ў першым паўгоддзі 2017 года паведаміў галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці і механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама Дзмітрый Віктаравіч Шугля, а пра стан правапарушэнняў і злачыннасці на тэрыторыі Карэліцкага раёна за студзень-чэрвень гэтага года — намеснік начальніка Карэліцкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Максім Мікалаевіч Чак.

Вынікі семінара падвяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Міхайлаўна Санчук.

Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Іны ЛЕЙКА.

Добавить комментарий