В деревне Полоная Кореличского района состоялся праздник (фоторепортаж)

Шырокая заасфальтаваная дарога, з правага боку якой радуюць вочы прыгожыя дамы вяскоўцаў, а  з левага — царыца палёў, кукуруза, прыводзіць у цудоўную вёску пад назвай Паланая. Яна  хутчэй нагадвае мястэчка, бо тут пабудаваны сучасныя дамы, якія патанаюць у квецені  рознакаляровых фарбаў.

Адкрываючы свята, старшыня Красненскага сельскага Савета Т. М. Лейка павіншавала з гэтай  урачыстай падзеяй у жыцці вяскоўцаў і пажадала, каб надалей у іх вокнах гарэў агеньчык, было  моцным здароўе.

Святар Георгій благаславіў на правядзенне свята вёскі.

Сапраўды, паланаеўцы — народ працавіты і таленавіты. Тут жыве 107 жыхароў, з іх працаздольнага  насельніцтва — 64 чалавекі, 29 дзяцей і 14 пенсіянераў. Пераважная большасць жыхароў  населенага пункта працуе ў сельскай гаспадарцы і ў працы бачыць сэнс свайго жыцця. На свяце  былі названы прозвішчы шчырых працаўнікоў.

З асаблівай пашанай і цеплынёй гаварылі пра заслужаных калгаснікаў Юлію Міхайлаўну Калбаска,  Сяргея Аляксандравіча Крывапуста, старэйшых жыхароў вуліцы Мікалая Ігнатавіча Дзімчука і  Соф’ю Давыдаўну Лапата.

Сям’я — адна з вялікіх каштоўнасцей у жыцці чалавека, і гэта добра разумеюць паланаеўцы. У  Паланой жыве 17 сямейных пар, якія выхоўваюць 29 дзяцей.

У правядзенні ўрачытасці прымалі ўдзел не толькі насельнікі вёскі Паланая. Завітаў на свята  вёскі і старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў, які ў сваёй прамове адзначыў, што  інстытут святкавання вёсак нарадзіўся даўно,  і гэтая добрая традыцыя будзе жыць. Яе арганізатары ставяць перад мабой мэту — захаваць лепшыя традыцыі, расказаць пра людзей і іх  поспехі, даць магчымасць землякам дакрануцца да роднага і блізкага ўсёй душой. Свята носіць маральны накірунак: каб дзеці і ўнукі прыязджалі да сваіх родзічаў, як у святы, так і ў  будні, і не парывалася сувязь пакаленняў.

Шмат гасцей сабралася на свяце вёскі. Радасць з вяскоўцамі прыехаў раздзяліць былы старшыня  СВК «Маяк-Заполле» І. М. Шыш, які шчыра падзякаваў за запрашэнне і пажадаў міру, дабра, і  каб кожны дзень прыносіў задавальненне, а ў дамах гучаў дзіцячы смех.

Удзельнікам свята падарыла добры настрой група «Панямонь»з вёскі Новы Свержань Стаўбцоўскага  раёна. Свае паслугі прадаставілі Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры, Карэліцкая дзіцячая  бібліятэка, а таксама супрацоўнікі Карэліцкага РАНС.

Вядома, якое свята без падарункаў? Іх атрымалі многія жыхары — гаспадыні падворкаў, лепшыя  ўладальнікі сядзібаў і кветнікаў, народныя майстрыхі. Эстафета правядзення свята перададзена  вёсцы Лясок.

Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий