У г.п. Карэлічы з’явілася новая пешаходна-веласіпедная дарожка

У канцы жніўня працаўнікі ДЭУ-56 г. Навагрудак РУП “Гроднааўтадар” пачалі работу па ўкладцы новай пешаходна-веласіпеднай дарожкі ў райцэнтры. Неабходнасць у бяспечнай і зручнай паласе для пешаходаў і веласіпедыстаў на адрэзку дарогі Р-11 “Парачаны-Навагрудак-Нясвіж”  наспела даўно. І вось ужо першыя пешаходы і веласіпедысты з задавальненнем адмяраюць яе 760-метровую працягласць.

Як паведамілі ў ДЭУ-56 г. Навагрудак РУП “Гроднааўтадар”, новаму дарожнаму аб’екту асабліва рады працаўнікі Карэліцкага РБП-12 і фермы “Людвікі” КСУП “Племзавод “Карэлічы”, якія кожную раніцу спяшаюцца па ім на работу.

Галіна СМАЛЯНКА.

Фота Аксаны ЯНУШ.

Читайте также:

Круглый стол, посвященный 100-летию Октябрьской революции, состоялся в Кореличах

24 ноября в Кореличах выберут самого красивого и сильного мужчину

Добавить комментарий