Пункт погляду журналіста: Дзеці і бяспека

–  Гэта не павінна было з ім здарыцца, такая добрая сям’я. Трагедыя адбылася ў нядзелю, да мяне дзеці прыехалі. Працы шмат – і касіць, і палоць, усе заняты былі. Раптам чую – немы крык. Такі крык бывае толькі тады, калі хтосьці памірае. Я зразумела, што здарылася бяда, – расказвае Ніна Галаскова, суседка.
Няшчасны выпадак адбыўся 18 чэрвеня ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна. Дарослыя вырашылі праветрыць куфар, у якім захоўвалася зерне, і пакінулі яго адчыненым. Двухгадовы Міша зазірнуў у яго, века ўпала на хлопчыка. У выніку наступіла асфіксія. Выратаваць Мішу не змаглі. У гэты момант бабуля працавала на агародзе, маці на секунду пакінула хлопчыка без дагляду.
Скончыўся летні адпачынак, але хутка пачнуцца асеннія канікулы ў школьнікаў. Здавалася б, самы час адпачываць, набірацца сіл для новых адкрыццяў. Але вельмі часта дзеці, застаўшыся без дагляду дарослых, трапляюць у непрыемныя, а часам і жудасныя выпадкі з трагічнымі наступствамі. Як жа зрабіць так, каб адпачынак нашых дзяцей быў заўсёды бяспечным?
Сёння амаль кожны дзень з інтэрнэту і тэлебачання мы даведваемся аб жудасных навінах, ад якіх мурашкі па целе: хлопчык вываліўся з адчыненага акна; дзяўчынка ўтапілася ў сажалцы; малалетніх  дзяцей засыпала ў кар’еры. Чаму так адбываецца? Многія адразу зробяць выснову: сям’я неблаганадзейная – таму і адбываецца. Жыццё падказвае, што гэта не так. Як кажуць, бяда не шкадуе нікога. Нават  у добрых, матэрыяльна забяспечанных сем’ях можа здарыцца самае непапраўнае.
Усё залежыць ад нас саміх, бацькоў. Мы павінны навучыцца бачыць магчымую небяспеку, глядзець на некалькі крокаў наперад. Пакінулі каляску з маленькім каля крамы на адну хвілінку? Ведайце, што за гэтую хвілінку можа здарыцца бяда. Заварылі каву і паставілі кубак на край стала? Адна секунда – і ваш дапытлівы непаседа праверыць, што ў ім. А гэтай трагедыі можна было б пазбегнуць.
Добра, калі маці знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску і можа ўвесь час быць з дзіцем. Але гэты час праходзіць, дзеці падрастаюць. І наш галоўны абавязак – расказаць пра магчымую  небяспеку дома і на вуліцы. А лепш за ўсё – паказаць на асабістым прыкладзе. Дастаткова адзін раз перабегчы дарогу ў нявызначаным месцы, і чакайце, што ваш сын альбо дачка зробяць тое ж самае.
Многія сучасныя бацькі стараюцца матэрыяльна забяспечыць сваю сям’ю, шмат працуюць і забываюць пра выхаванне  дзяцей. А давайце падумаем, што больш важна для вашай 6-гадовай дачкі: атрымаць новую цацку ці правесці час з любімай матуляй? Некаторыя дарослыя вырашаюць праблему наступным чынам: адпраўляюць на канікулы сваіх дзяцей да бабулі ў вёску. Безумоўна, тут дзеці самі па сабе. Яны без дарослых ідуць купацца на возера, у лес па грыбы, залазяць на высокія дрэвы. Згадзіцеся, што з энергіяй 10-гадовага хлопчыка цяжка зраўняцца, асабліва бабулі, у якой яшчэ шмат працы на агародзе. Адсюль і вялікая колькасць няшчасных выпадкаў.
Асабліва трэба задумацца бацькам падлеткаў. У тым, што пераходны ўзрост –  самы складаны, упэўнены многія псіхолагі. Таму не чакайце, пакуль здарыцца бяда, пагаварыце з сынам ці дачкой, навучыце іх давяраць вам, будзьце сябрамі.
Дзеці – гэта адлюстраванне сваіх бацькоў. Таму навучыце, дапамажыце, накіруйце іх у правільны бок асабістым прыкладам. І няхай канікулы будуць заўсёды ў радасць для вас і вашых дзетак.

Аксана ЯНУШ.

Читайте также:

Точка зрения журналиста: «Работайте над самооценкой, а не над весом»

Пункт погляду журналіста: Быць добрым нямодна?

2 thoughts on “Пункт погляду журналіста: Дзеці і бяспека

  • 23.10.2017 в 19:57
    Permalink

    Несомненно, наши дети — самая большая радость в жизни. В то же самое время мы несем за них огромную ответственность. Из личного опыта, как мама двоих маленьких детей, могу с полной уверенностью сказать, что очень тяжело, а порой просто невозможно предугадать действия ребенка. Поэтому я хотела предупредить о возможных опасностях, которые подстерегают ребенка даже там, где нам, взрослым, кажется все безопасным. Как говорится: «Вооружен тот, кто предупрежден». А по поводу практики, опять же из личного опыта могу сказать, что до трехлетнего возраста ребенок все очень быстро забывает: уколовшись иголкой, через два дня он все равно за ней потянется. Всем желаю, чтобы такая печальная практика обходила стороной ваших деток.
    А самое главное — любите своих детей, обнимайте их, уделяйте им как можно больше времени, читайте им добрые книги. Они должны чувствовать, что нужны. Такие моменты остаются в памяти ребенка надолго и становятся залогом формирования успешной личности.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  • 21.10.2017 в 14:25
    Permalink

    А почему обязательно должно быть что-то плохое? В детские годы все ездили и ездят к бабушкам и дедушкам, общаются с ними, помогают им. Ведь радость общения с внуками окрыляет, да и чувствуешь с ними себя моложе. А вот рассказать о том, где и как провести свободное совместное время детей и их родителей в нашем районе не мешало бы. Зачем настраивать на плохое. Кстати, из своей практики вспомнила интересный случай. Объясняла сынуле, что нельзя трогать горячий утюг. Не услышал, не понял. Все равно время от времени тянулся к нему. Как известно, лучший опыт — практика. Предложила погладить носовой платочек. Пока равнял и водил по нему утюгом обжог пальчик. Да, были слезки. Но малыш знал, что каждая вещь по-своему полезна и опасна. Для детей надо быть другом и всегда общаться на равных, тогда и толк будет.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий