Кубак Еўропы — у нашай Аксаны

Хочацца нагадаць, што ў маi мінулага года на III абласным фестывалі «Поэзия – души движение» сярод настаўнiкаў у намiнацыi «Героiка–патрыятычная паэзiя» пераможцам стала Стрыга Аксана Мiхайлаўна, намеснiк дырэктара па асноўнай дзейнасцi ДУА «ЦКРНiР Карэлiцкага раёна».
Аксана Мiхайлаўна — аўтар многiх лiрычных вершаў, пакладзеных на музыку. Яе шматлікія вершаваныя творы, дзякуючы рабоце кампазітараў Наталлі Скапец і Уладзіміра Курловіча (нашага земляка), ператварыліся ў песні, якія гучаць у выкананні Паліны Смолавай («Птицелов», «Сказка–любовь») і ўдзельнікаў дзіцячай эстраднай студыі “Наталі”. Гэта «Молитва», «Золото листьев», «С Новым годом» і інш. 6 песень увайшлі ў аўдыядадатак да часопіса “Рюкзачок». У жніўні 2010 года на Нацыянальным канале “Культура” ў рамках радыёперадачы “У сямейным коле” адбылася прэзентацыя творчасці Аксаны Міхайлаўны. 5 песень прагучалі ў шоў-праекце студыі «Натали» “Вдохновение», які адбыўся ў Палацы Незалежнасці. На песні “Моя любовь”, “Нужно мне не так много…” зняты відэакліпы. Акрамя гэтага, творы Аксаны Міхайлаўны неаднаразова прымалі ўдзел у конкурсах і фестывалях.
У пачатку новага навучальнага года маем яшчэ дзве добрыя навiны. Тры вершы педагога: «Хор ветэранаў», «Майму гораду», «Малiтва» — увайшлi ў зборнiк паэтаў–настаўнiкаў, удзельнiкаў абласнога фестывалю «Поэзия — души движение». І яшчэ адна значная ўзнагарода знайшла Аксану Міхайлаўну летам 2017 г. — дыплом лаўрэата міжнароднага конкурсу “Кубак Еўропы” (першы дыплом яна атрымала ў 2009 годзе).

Аксана САМЕЦ,
старшыня пярвiчнай
прафсаюзнай арганізацыi ДУА “ЦКРНiР
Карэлiцкага раёна”.
Фота з архіва ДУА “ЦКРНiР
Карэлiцкага раёна”.

Добавить комментарий