Таленты без межаў

Навучэнка Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Алёна Логіш заняла ганаровае першае месца на Усерасійскім конкурсе малюнкаў “Лістапад”, які праводзіўся Міжнародным цэнтрам мастацтваў і інтэлектуальнага развіцця Art Vision. На суд журы была прадстаўлена работа Алёны пад назвай “Страказа і хоста”. Супернікамі дзяўчынкі сталі каля 30 малюнкаў юных мастакоў ва ўзросце 13-15 гадоў. Навіна аб перамозе застала дзяўчынку на ўроках у школе. Лёгкая  сціплая ўсмешка, нават нейкая сарамлівасць з’явіліся на твары юнай мастачкі. Менавіта так выглядае талент: сапраўдны, глыбокі талент творчай натуры.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

Читайте также:

Драме — 70. В Гродно служители Мельпомены отметили юбилей театра (+Видео)

Произведения Николая Чергинца учат любить страну, быть настоящим патриотом — Рыженков

Добавить комментарий