В Кореличах состоялась олимпиада по финансовой грамотности

Месцам правядзення алімпіяды па фінансавай граматнасці стала дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1    г. п. Карэлічы”. Яе ўдзельнікі — вучні дзясятых і адзінаццатых класаў школ Карэліцкага раёна.

Алімпіяда праводзіцца для павышэння фінансавай граматнасці вучняў дзясятых-адзінаццатых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Яна накіравана на папулярызацыю ведаў у галіне фінансаў; стварэнне ўмоў для рэалізацыі інтэлектуальных здольнасцей вучняў, набыццё імі вопыту пазнавальнай, камунікатыўнай, практычнай і творчай дзейнасці; фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў для планавання бюджэту і накапленняў, кантроль сваіх даходаў, расходаў і даўгоў; развіццё фінансавай культуры і ўмацаванне фінансавай дысцыпліны вучняў; развіццё новых форм прафарыентацыйнай работы.

Арганізатары алімпіяды — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

Іспыты праводзяцца ў тры этапы — першы (раённы), другі (абласны) і заключны (рэспубліканскі). У першым этапе прынялі ўдзел 25 вучняў школ Карэліцкага раёна. Сярод іх па 7 чалавек  з ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы” і “Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы”; 5 — ДУА “Лукская СШ”; па 2 — з ДУА “Сярэдняя школа г. п. Мір” і “Жухавіцкая СШ”; па 1 — з ДУА “Красненскі дзіцячы сад-СШ” і “Райцаўскі дзіцячы сад-СШ”.

Вызначаны пераможцы першага этапа алімпіяды фінансавай граматнасці. Імі сталі Аляксей Ляўковіч (11 клас, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы”), Данііл Лежань (11 клас, ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы”), Соф’я Сухоцкая (10 клас, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы).

 

Галіна СМАЛЯНКА.

Фота Аксаны ЯНУШ. 

Читайте также:

Куда поступать, если хочешь стать пожарным

В отделе культуры и досуга «Мирский ГДК» состоялась историческая викторина «Что? Где? Когда?»

Добавить комментарий