Как прошли выходные на культурной ниве Кореличского района

«Чырвоны Кастрычнік»
У Лукскай школе прайшла інфармацыйная гадзіна «Чырвоны Кастрычнік», прысвечаная 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні, якія наведвалі прышкольны лагер «Верасок». Яны даведаліся пра факты аб Кастрычніцкай рэвалюцыі, паглядзелі прэзентацыю на гэтую тэму. У дзяўчынак і хлопчыкаў узнікла шмат пытанняў, на якія яны атрымалі адказы.


«У царстве слаўнага Салтана»
У аддзеле культуры і досуга «Жухавіцкі ДК» прайшло мерапрыемства «У царстве слаўнага Салтана» (сюжэтна-ролевыя гульні па казках А. С. Пушкіна). З удзельнікамі пагутарылі аб
А. С. Пушкіне і яго казках. Затым вучні былі падзелены на дзве каманды — «Лукоморье» і «Синеморье» і прынялі актыўны ўдзел у камандным першынстве па казках А. С. Пушкіна, а таксама паказалі добрыя веды ў конкурсах і віктарынах па творчасці паэта. Яны паглядзелі мастацкі фільм «Сказка о царе Салтане».

«Старыя песні пра галоўнае»
У аддзеле культуры і досуга «Лукскі Дом культуры» прайшоў канцэрт пад назвай «Старыя песні пра галоўнае». У праграме прагучалі песні, якія былі папулярнымі ў мінулым стагоддзі і не страцілі сваёй актуальнасці ў цяперашні час. Гледачы актыўна падпявалі артыстам, хаця ў зале былі не толькі людзі старэйшага пакалення, але моладзь і дзеці. Атмасфера была ўтульнай і па-дамашняму цёплай.

Падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий