Навукова-практычная канферэнцыя «XII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні» сабрала ў Карэлічах больш за два дзясяткі навукоўцаў

Навукова-практычная канферэнцыя «XII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні» па традыцыі прайшла пры падтрымцы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі і Інстытута гісторыі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Р. Ю. Абрамчык:

— У наступным годзе Карэліцкім краязнаўчым чытанням споўніцца чвэрць стагоддзя. Літаральна ад самага пачатку беларускай незалежнасці мы з вамі сумесна працуем над тым, каб напаўняць фактамі даследваннямі гісторыю Карэліцкага краю. Так з цягам гадоў назапашваюцца ўнікальныя факты. На першых чытаннях мы толькі пачыналі адкрываць для сябе Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Ігната Дамейку. Якраз гэта і была тэма першых Карэліцкіх чытанняў. Тады яшчэ не было навуковай пляцоўкі на базе Мірскага замка, а мясцовыя чытанні станавіліся крыніцай новых звестак.

Мы ўдзячны Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук за тое, што Карэліцкія чытанні працягваюцца. Няхай яны і не ўнікальныя на тэрыторыі Беларусі, але мець канферэнцыю з такімі глыбокімі каранямі для нас вельмі прыемна і пачэсна.

У прывітальным слове ад імя дырэктара Інстытута гісторыі НАН Рэспублікі Беларусь В. В. Даніловіча гаварылася аб важнасці выхавання патрыятычных пачуццяў як адной з неабходных асноў развіцця нашай краіны.

— Многае ў гэтым напрамку робіцца ў Карэліцкім раёне, які мае багатую гісторыка-культурную спадчыну, — адзначыў, зачытаўшы прывітанне,  вучоны сакратар Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук Андрэй Пятровіч Салаўянінаў. — Гэта і карэліцкая мануфактура, маёнткі Беразавец, Турэц, Цырын і іншыя. Зразумела, што захоўваць і папулярызаваць гісторыка-культурную спадчыну трэба перш за ўсё на рэгіянальным узроўні. Адметнасць сёлетняй канферэнцыі — шырокі ўдзел мясцовых даследчыкаў, супрацоўнікаў Мірскага замка. На наш погляд, наспела неабходнасць у стварэнні і выданні комплексу навуковых прац па гісторыі Карэліч і раёна. Гэта стане рэальным пры падтрымцы Карэліцкага райвыканкама і мясцовых краязнаўцаў.

Загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Барысавіч Доўнар выказаў падзяку Карэліцкаму райвыканкаму і супрацоўнікам Інстытута за падтрымку і арганізацыю правядзення канферэнцыі, а таксама ўручыў стос кніг, выдадзеных Інстытутам, у падарунак Карэліцкай раённай бібліятэцы.

Падчас канферэнцыі з дакладамі выступілі 

Хартановіч Уладзімір Уладзіміравіч, настаўнік гісторыі
СШ № 32 г. Мінска, археолаг (Мінск). 
Тэма даклада: «Новыя стаянкі каменнага веку Уша II і Уша III Карэліцкага раёна».

 

Радаман Андрэй Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск).

Тэма даклада: «Род Вобрынскіх у Навагрудскім павеце ВКЛ у першай палове ХVII ст.»

Глінскі Яўген Станіслававіч, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, магістр гістарычных навук (Мінск).

Тэма даклада: «Род Пантусовічаў (Пантусаў) у Навагрудскім ваяводстве (канец XV – XVIII стст.): паходжанне, грамадскае і маёмаснае становішча».

Доўнар Аляксандр Барысавіч, загадчык аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук (Мінск).

Тэма даклада: «Шкоды, які “напаткалі” маёнтак Карэлічы ў сярэдзіне ХVII ст.»

 Яраш Аляксандр Вячаслававіч, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж», аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (Нясвіж).

Тэма даклада: «Узаемадносіны жаўнераў Карэліцкага гарнізону з мясцовым насельніцтвам: збіццё ўніяцкага святара ў 1739 г.»

Сурскі Ягор Дзмітравіч, аспірант Інстытута гісторыі НАН Беларусі (Мінск).

Тэма даклада: «Правілы і традыцыі правядзення гандлёвых аперацый у маёнтку Карэлічы ў канцы ХVII – ХVIII ст.».

Ганецкая Ірына Уладзіміраўна, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі (Мінск).

Тэма даклада: «Археалагічныя даследаванні палаца Святаполк-Мірскіх у Міры ў 2016–2017 гадах».

 

 Кароль Маргарыта Міхайлаўна, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, магістр гістарычных навук (Мінск).

Тэма даклада: «Захаванне каталіцкай ідэнтычнасці сярод пераведзенага ў праваслаўе насельніцтва Навагрудскага павета (другая палова ХІХ – пачатак ХХ ст.)».

Новицкая Ольга Васильевна, заместитель директора по научной и просветительской работе музея «Замковый комплекс «Мир» (Мир).

Тема доклада: «Учреждения образования в м. Мир Новогрудского уезда в XIX – нач. XX вв.».

Ковалевич Наталья Александровна, научный сотрудник музея «Замковый комплекс «Мир» (Мир).

Тема доклада: «Униатский базилианский монастырь в местечке Мир в первой половине XIX в.»

Бернацкая Кристина Александровна, научный сотрудник музея «Замковый комплекс «Мир» (Мир).

Тема доклада: «Развитие культурно-познавательного, спортивного и школьного туризма в межвоенный период на примере Новогрудского воеводства».

 

Безносик Юлия Сергеевна, научный сотрудник музея «Замковый комплекс «Мир» (Мир).

Тема доклада: «Физик-теоретик Фёдор Иванович Фёдоров – уроженец  Кореличской земли».

Кошур Святлана Андрэеўна, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (Карэлічы).

Тэма даклада: «Рэдактар «Беларускай газеты» Алесь Карповіч».

Сучко Юліяна Аляксандраўна(Карэлічы).

Тэма даклада: «Карэліччына (1965–1970 гг.) у лічбах і фактах: па матэрыялах мясцовай газеты «Полымя».

Карэлін Уладзімір Рыгоравіч, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат фізіка-матэматычных навук (Мінск); Мельнікаў Мікалай Пятровіч, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (Мінск).

Тэма даклада: «Помнікі ікананапісу Карэліччыны (па матэрыялах навуковых экспедыцый)».

Драздова Зінаіда Уладзіміраўна, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук (Мінск).

Тэма даклада: «Паэзія Вольгі Іпатавай: маральныя асновы лірычнага характару героя».

Шаладонаў Ігар Мiхайлавіч, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук (Мінск).

Тэма даклада: «Лірычная аповесць Я. Брыля «Золак, убачаны здалёк» як люстэрка чалавечага быту і быцця».

Лапата-Загорскі Аляксандр Мікалаевіч, навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (Мінск).

Тэма даклада: «Спрэчка аўтара з самім сабой: Янка Брыль і матэрыял яго першых апавяданняў».

 

Са зместам дакладаў можна азнаёміцца ў бліжэйшых нумарах газеты «Полымя».

Іна ЛЕЙКА. 

Фота аўтара і Аксаны ЯНУШ.

 

 

Добавить комментарий