У аграгарадку Аюцавічы Мірскага сельсавета праведзены шырокамаштабны сельскі сход

Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Шкадаў даў станоўчую адзнаку праводзімай рабоце сярод насельніцтва, прамоўца нагадаў, што колькасць пажараў зніжаецца.

“Трэба вучыцца на чужых памылках”, — прадстаўнік раённай улады выказаў упэўненасць, што чарговая сустрэча пойдзе на карысць, на ёй будуць узняты пытанні  бяспекі людзей.

У выступленні намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Дзяніс Аляксандравіч Стадольнік, ведучы гаворку пра становішча супрацьпажарнай бяспекі, назваў галоўную прычыну пажараў — курэнне ў ложку. Гэта ў чарговы раз пацвярджае, што чалавек павінен быць прадбачлівым і пільным. Як і тое, што не трэба адмаўляцца ад прапаноў выратавальнікаў аб неабходнасці набыцця і ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў дамах, які выратаваў шмат жыццяў.

Карыстанне газам дапамагае зрабіць наша жыццё больш камфортным. Незахаванне элементарных правілаў можа прывесці да бяды. Галоўны інжынер Карэліцкага раёна газавай гаспадаркі Вячаслаў Іванавіч Шавейка заклікаў прысутных па ўзнікаючых пытаннях звяртацца ў газавую службу.

Варта было б прыслухацца да рэкамендацый в. а. начальніка Карэліцкай раённай энергаінспекцыі Аляксандра Раманавіча Даніўкі. Сярод самых распаўсюджаных — не заклейваць шпалерамі і не фарбаваць электраправодку. Як і не падыходзіць блізка да абарваных правадоў і браць іх у рукі.

Нераўнадушнай была прамова дырэктара ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Інэсы Мікалаеўны Семібратавай. Яна паведала пра аказваемыя паслугі: надомнае абслугоўванне, медыка-сацыяльныя ложкі, дамы зімоўкі, дамы сумеснага пражывання і іншае. Разам з тым прамоўца раіла берагчы састарэлых бацькоў, часцей наведвацца да іх, аказваць пэўную дапамогу. Звярнула ўвагу на пытанні спраўнасці электраправодкі, пячнога ацяплення, устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, навядзення парадку на гарышчах іх дамоў.

Сапраўды, наша жыццё — у нашых руках. І пра гэта нагадала жыхарам аграгарадка старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы А ДАІ, маёр міліцыі Вольга Ігараўна Кручак. Прадстаўнік праваахоўных органаў заклікала абазначаць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі, не садзіцца за руль аўтамабіля нецвярозым, захоўваць хуткасны рэжым падчас паездак, перавозіць дзяцей у аўтамашынах ва ўтрымліваючых устройствах, бацькам быць для іх прыкладам пры пераходзе дарогі.

Што ж, простыя жыццёвыя ісціны, але захаванне іх пойдзе вяскоўцам на карысць. Узнятыя пытанні на сельскім сходзе былі ўзяты на кантроль.

Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий