В кореличском универмаге проходит благотворительная акция «Дари добро — стань Дедом Морозом!»

«Дары дабро – стань Дзедам Марозам!». Пад такой назвай стартавала традыцыйная навагодняя акцыя ў Карэлічах.

Крама «Універмаг» Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства арганізавала збор малюнкаў ад дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту – выхаванцаў дзіцячых дамоў, інтэрнатаў, сацыяльных устаноў з пасланнямі Дзеду Марозу. Вынікі творчасці рабят размяшчаюцца на чароўнай ёлцы. Казачнае дрэва выконвае дзіцячыя жаданні, а дапамагчы яму ў гэтым можа любы наведвальнік гандлёвага цэнтра.

Каб прыняць удзел у акцыі, трэба ўсяго толькі выбраць упадабаны малюнак і набыць у краме падарунак, які напярэдадні Новага года адправіцца яго аўтару.

Дарэчы, гандлёвы цэнтр цалкам гатовы да надыходзячых святаў: акрамя ўпрыгожаных залаў, на першым паверсе аформлена навагодняя фотазона, дзе кожны жадаючы можа бясплатна сфатаграфавацца на памяць. 20 снежня гандлёвыя аб’екты Карэліцкага філіяла наогул правядуць акцыю «Ноч падарункаў», у рамках якой на ўвесь асартымент тавару будуць дзейнічаць зніжкі.

Караліна КУЧУК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий