У Карэліцкім раёне кандыдаты ў дэпутаты атрымалі пасведчанні

У нашым раёне 30 чалавек выказалі жаданне стаць кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Нагадаем, што працоўнымі калектывамі вылучана 7 кандыдатаў у дэпутаты, ад грамадзян шляхам збору подпісаў — 21, ад Камуністычнай партыі Беларусі — адзін і адзін чалавек вылучаўся двума спосабамі — ад Камуністычнай партыі Беларусі і шляхам збору подпісаў. Усе ініцыятыўныя групы адказна і акуратна падышлі да збору подпісаў. Пасля праведзенай праверкі сур’ёзных парушэнняў выяўлена не было. Раённай выбарчай камісіяй было прынята рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.
Старшыня раённай выбарчай камісіі Ігар Раманавіч Лазарэвіч 25 студзеня ўручыў кандыдатам у дэпутаты адпаведныя пасведчанні. З гэтага моманту кандыдаты ў дэпутаты маюць права праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі і займацца агітацыяй.

Іна ЛЕЙКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий