Літаратурнаму аб’яднанню пры раённай газеце «Полымя» споўнілася 55 гадоў

55 гадоў таму пры раённай газеце «Полымя» пачало дзейнічаць літаратурнае аб’яднанне «Рэчанька», у радах  якога сёння аб’яднаны два дзясяткі мясцовых аўтараў. Яны пішуць і дасылаюць свае вершаваныя радкі на адрас раёнкі, у якой штомесячна публікуецца літаратурная старонка «Рэчанька».

На бягучым тыдні чарговае пасяджэнне літаб’яднання было праведзена сумесна з аматарамі клуба «Пасядзім па-харошаму», які дзейнічае пры Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. Такім чынам мясцовыя паэты мелі магчымасць наладзіць стасункі з удзельнікамі хору ветэранаў раёна.

Ганаровымі гасцямі свята сталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі райвыканкама Іна Міхайлаўна Санчук, клірык храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п. Карэлічы Георгій Шаўчэнка, кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Рэчанька» пры раённай газеце «Полымя» Галіна Паўлаўна Калтунова. 

 

На вечарыне гучалі вершы мясцовых аўтараў, песні ў выкананні ўдзельнікаў хору ветэранаў раён. Не абышлося, вядома, і без танцаў, у якіх нашым пенсіянерам роўных няма.

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара. 

Добавить комментарий