Праведзены семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна

Праведзены семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іны Міхайлаўны Санчук.
Па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання «Харчовая бяспека — састаўная частка нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і ключавыя ўмовы ўстойлівага развіцця дзяржавы. Перспектывы развіцця харчовага комплексу краіны» слова трымаў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, начальнік аддзела эканомікі і ўліку Дзяніс Міхайлавіч Гусар. Прамоўца адзначыў, што асноўнымі мэтамі сельскагаспадарчай вытворчасці з’яўляюцца павышэнне яе эфектыўнасці і збыту прадукцыі, а таксама павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, забеспячэнне ўнутранага рынку краіны айчыннай сельскагаспадарчай прадукцыяй і харчаваннем у неабходных умовах і належнай якасці.
Падчас правядзення семінара-вучобы галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Анатольевіч Карпаленка звярнуў увагу прысутных на пытаннях працаўладкавання членаў студэнцкіх атрадаў і школьнікаў у летні перыяд.
Дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны пераможцы раённага конкурсу «Новы год-2018» на лепшае навагодняе афармленне аб’ектаў сярод юрыдычных асоб, прадпрымальнікаў і жыхароў раёна.

Галіна Смалянка.

Фота Караліны КУЧУК.

Добавить комментарий