Райца чакае гасцей на Каляды

Храм святой вялікапакутніцы Варвары агр. Райца і Райцаўскі СК запрашаюць вас, вашых дзяцей і вашых блізкіх на святкаванне Нараджэння Хрыстова 7 студзеня 2018 года ў 14:00.

На тэрыторыі клуба, ля каляднай ёлкі, адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне для дзяцей “Калядныя прыгоды Бураціна”, пасля якога ў актавай зале адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны Божаму Нараджэнню.

У ПРАГРАМЕ:

Сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, вясёлыя карагоды, падарункі для дзяцей ад Дзеда Мароза, дзіцячы лялечны тэатр «Райцаўская батлейка», бяспройгрышная латарэя, гарачая гарбата з хатнім печывам.

Уваход бясплатны.

Добавить комментарий