30 января, в День Деда Мороза и Снегурочки, кореличские школьники одолели Бабу Ягу и помогли доброму волшебнику

30 студзеня ўвесь свет адзначыў дзень Деда Мароза і Снягурачкі.
У гэты дзень да дзяцей з сярэдняй школы №1 г.п. Карэлічы зноў завіталі любімыя персанажы, але не з віншаваннямі і падарункамі, а за дапамогай: “Злая гарэза Бабка-Ёжка ўкрала ў нас карту, без якой мы не зможам даехаць да сваёй хаты…”
Для таго, каб Бабка-Ёжка аддала Дзеду Марозу і Снягурцы карту, дзецям трэба было прайсці спаборніцтвы-выпрабаванні, выканаць цяжкія заданні: “Лопні шарык”, “Зімовая крыжаванка”, “Чароўны куфар”. Таксама Бабка-Ёжка падрыхтавала для дзяцей спартыўныя конкурсы: “Прайсці балота”, “Бег з венікам”, “Скокі ў мяшках”.


Дзеці паспяхова справіліся з усімі заданнямі, знайшлі ўсе часткі карты, а Дзед Мароз і Снягурачка аддзячылі іх салодкімі падарункамі.
Аксана БАСЮК, загадчык аддзела метадычнай работы карэліцкага РЦКіНТ.

Добавить комментарий