У Баранавіцкім сельскім клубе адбылася сустрэча з кандыдатам у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Міхайлавічам Барыскіным

У Баранавіцкім сельскім клубе адбылася сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання па Баранавіцкай выбарчай акрузе №24 Сяргеем Міхайлавічам Барыскіным.

— Я мясцовы жыхар, — сказаў падчас сустрэчы кандыдат у дэпутаты. — Душой прыкіпеў да гэтых мясцін, люблю населеныя пункты і іх жыхароў. Хочацца дапамагчы зрабіць дарогі больш камфортнымі, яны — сувязь са знешнім светам. Яшчэ хачу палепшыць умовы працы і быту для жывёлаводаў гаспадаркі.

На сустрэчы прысутнічала і кандыдат у дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў па Навагрудска-Карэліцкай акрузе №45 Эльвіра Аляксееўна Сарока. У сваёй дэпутацкай дзейнасці лічыць, што любую справу трэба давесці да канца, а сумленне заўсёды павінна быць на першым месцы. Працуючы дырэктарам Навагрудскага прафесійна-тэхнічнага ліцэя, Эльвіра Аляксееўна галоўнай мэтай лічыць выхаванне ў моладзі пачуцця адказнасці, а рабочыя спецыяльнасці — вельмі патрэбнымі ў жыцці.

— На выбары трэба прыйсці, — лічыць кандыдат у дэпутаты. — Трэба, каб яны адбыліся: людзі тым самым выбіраюць будучыню. А якой яна будзе, залежыць ад нас.

Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий