«Проблемы людей мне хорошо знакомы», — кандидат в депутаты по Ворончанскому избирательному округу Сергей Иванович Тур

У будынку Варанчанскага сельскага клуба адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у дэпутаты Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання па Варанчанскай выбарчай акрузе № 28 Сяргеем Іванавічам Турам.

Адкрыла сустрэчу начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Іна Міхайлаўна Санчук, якая пазнаёміла з біяграфіяй і працоўнай дзейнасцю кандыдата ў дэпутаты.

У сваім выступленні Сяргей Іванавіч адзначыў, што праблемы людзей Варанчанскага краю яму добра знаёмы. З дня ў дзень сустракаецца з жыхарамі аграгарадка, з многімі разам працуе, таму ўзнікаючыя пытанні дапамагае вырашаць. Што ж датычыць узначальваемага прадпрыемства, Варанчанскага спіртзавода, то тут імкнуцца выконваць даведзеныя заданні. З гэтай мэтай у 2017 годзе распрацаваны новыя віды прадукцыі: шкломыючыя вадкасці 7 найменняў. 

На сустрэчы слова трымала начальнік Карэліцкага маслацэха ААТ «Малочная кампанія «Навагрудскія дары» Ларыса Міхайлаўна Рапавец, якая з’яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ў Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў па Карэліцкай выбарчай акрузе № 33 Сяргея Васільевіча Барычэўскага. Прамоўца падрабязна расказала пра жыццёвы і працоўны шлях кандыдата, якому добра знаёмы праблемы сельскіх жыхароў. Барычэўскі С. В. шмат гадоў прысвяціў сельскай гаспадарцы, і дзякуючы сумленным адносінам да справы Карэліцкі раён дабіваецца добрых паказчыкаў не толькі на абласным, але і на рэспубліканскім узроўні. Дэвіз Сяргея Васільевіча Барычэўскага: «Быць сярод людзей і адстойваць іх інтарэсы».

Ларыса Міхайлаўна Рапавец заклікала прысутных прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць. І зрабіць гэта дзеля дастойнага жыцця.

Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий