В Кореличской больнице подвели итоги деятельности за прошедший год и определили задачи на 2018 год

Ва ўстанове аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» падведзены вынікі дзейнасці за 2017 год і вызначаны накірункі на 2018 год. Удзел у справаздачным сходзе прыняў старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Леанідавіч Шайбак.

Па словах галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Карэліцкая ЦРБ» Алены Паўлаўны Майсак, пытанні стану здароўя жыхароў Карэліцкага раёна, меры па яго ўмацаванні і стабілізацыі, інфармацыя аб ходзе выканання дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады» на працягу 2017 года пастаянна знаходзіліся на кантролі раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, медыка-санітарнага Савета і адміністрацыі цэнтральнай раённай бальніцы.
На 1 студзеня 2018 года медыцынская дапамога насельніцтву раёна аказвалася цэнтральнай раённай бальніцай на 146 ложкаў, цэнтральнай раённай паліклінікай на 375 наведванняў у змену, Мірскай гарпасялковай бальніцай на 45 ложкаў, з якіх 25 сястрынскія, Мірскай паліклінікай на 57 наведванняў у змену, 5 амбулаторымі ўрача агульнай практыкі (Райцаўская, Цырынская, Жухавіцкая, Турэцкая, Лукская), з 1 жніўня 2017 года — 14 ФАПамі. Акрамя гэтага, функцыянуе Лукская бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў.
У медыцынскіх падраздзяленнях ЦРБ працуе 520 чалавек, з іх — 72 урачы і 214 сярэднія медыцынскія работнікі. Пастаянна прымаюцца меры па ўкамплектаванні падраздзяленняў кадрамі. Летась у раён прыбылі 15 маладых спецыялістаў, у тым ліку — 8 урачоў і 7 сярэдніх медработнікаў.
У 2017 годзе сістэме аховы здароўя ўдалося прадоўжыць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Для выканання бягучага рамонту асвоена 17994, 05 рублёў. З мэтай удасканалення лячэбна-дыягнастычнага працэсу падраздзяленні аснашчаліся новым медыцынскім абсталяваннем і прыладамі медыцынскага назначэння. На працягу мінулага года набыта медыцынскага абсталявання на суму 12 264, 6 рублёў.
Намаганні медработнікаў раёна былі накіраваны на паляпшэнне здароўя сярод усіх узроставых груп шляхам правядзення дыспансерызацыі, у першую чаргу дарослага насельніцтва. «Наша задача — узяць пад належны кантроль дыспансерных пацыентаў з аказаннем неабходнай медыцынскай дапамогі і поўнага спектру прафілактычных мерапрыемстваў. Участковы ўрач, урач агульнай практыкі павінны быць ключавымі фігурамі. Неабходна зрабіць упор на матывацыю насельніцтва да здаровага ладу жыцця,» — зазначыла А. П. Майсак.

Сярод задач на бягучы год — правядзенне мерапрыемстваў па стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне за кошт павышэння нараджальнасці, зніжэння смяротнасці насельніцтва, павышэння працягласці жыцця; забеспячэнне грамадзян даступнай і якаснай медыцынскай дапамогай з выкарыстаннем новых сучасных метадаў дыягностыкі і лячэння; павышэнне структурнай эфектыўнасці функцыянавання лячэбна-прафілактычных устаноў раёна, аб’ёмаў медыцынскай дапамогі на амбулаторна-паліклінічным этапе, інтэнсіўнае выкарыстанне стацыянарзамяшчаючых тэхналогій, а цэнтральным звяном лічыць першапачатковую медыцынскую дапамогу, якая забяспечвае асноўную функцыю па паляпшэнні і захаванні здароўя насельніцтва і іншыя.
Сваімі меркаваннямі падзяліліся намеснікі галоўнага ўрача УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Аляксей Аляксандравіч Каўцэвіч і Данута Аляксандраўна Скварада, загадчык Карэліцкай цэнтральнай раённай аптэкі № 65 Ніна Мікалаеўна Краскоўская.
Падведзены вынікі работы медыцынскіх устаноў раёна за 2017 год. Сярод сельскіх медустаноў адзначана Турэцкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, стацыянарных — педыятрычнае аддзяленне УАЗ «Карэліцкая ЦРБ», ФАПаў — Ушанскі фельчарска-акушэрскі пункт.
Ганаровай граматай упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны ўрач стаматолаг-артапед Надзея Анатольеўна Бука і ўрач-фізія-тэрапеўт Аляксандр Іванавіч Шашко. Аб’яўлена Падзяка начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абдаснога выканаўчага камітэта старшаму фельчару аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Таццяне Мікалаеўне Арцюх, памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Турэцкай АУАП Яніне Чаславаўне Кузняцовай, медыцынскай сястры раённай паліклінікі Наталлі Канстанцінаўне Ратомскай. На Дошку Пашаны ўстановы аховы здароўя «Карэліцкая ЦРБ» занесены партрэты лепшых медыцынскіх работнікаў.
У правядзенні нарады медыцынскіх работнікаў прыняў удзел і выступіў са справаздачай старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Віктар Леанідавіч Шайбак. Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады расказаў пра дасягненні працаўнікоў раёна ў селькай гаспадарцы і сацыяльнай сферы, засяродзіў увагу на пытаннях працаўладкавання і занятасці моладзі, неблаганадзейных сем’ях.
Звярнуўшыся да пытанняў медыцынскага абслугоўвання, Віктар Леанідавіч адзначыў, што неабходна займацца набыццём медабсталявання, праводзіць рамонты ў медустановах раёна. Выказаў пажаданні ў адрас медыцынскіх работнікаў: праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы на больш шырокім узроўні, вызначаць дыягностыку хвароб на першапачатковай стадыі, узнімаць ролю фельчара на сяле ў аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, інфармаваць праз сродкі масавай інфармацыі, рабіць гэта ў даступнай форме.
Напрыканцы прамовы Віктар Леанідавіч Шайбак падзякаў медыцынскім работнікам раёна за сумленную працу.
Галіна СМАЛЯНКА.

Добавить комментарий