В Кореличском районе стартовало досрочное голосование

Ужо ў першы дзень датэрміновага галасавання па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання на ўчастку для галасавання №2, які размясціўся ў будынку Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, назіралася высокая актыўнасць грамадзян.
Са слоў старшыні ўчастковай выбарчай камісіі В. М. Сіўко, некаторыя выбаршчыкі прыйшлі на ўчастак у першы дзень датэрміновага галасавання яшчэ да яго адкрыцця.
Першай апусціла бюлетэнь у скрыню для галасавання сям’я Суран-Лапата. Маладая карэліччанка Вольга Суран прыйшла на ўчастак са сваімі дзецьмі, сынам Сашам і дачкой Дашай, і бацькамі Надзеяй Іванаўнай і Генадзіем Васільевічам Лапата.
— Мы не прывыклі адкладваць важныя справы на потым, — сказалі жыхары райцэнтра, — прыйшлі выканаць свой грамадзянскі абавязак адразу пасля адкрыцця ўчастка.
Прыемнай нечаканасцю для першых, хто прагаласаваў, сталі падарункі ад старшыні Карэліцкай раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Іны Міхайлаўны Санчук.
— Акцыя «Усёй сям’ёй на выбары!», ініцыіраваная жаночай арганізацыяй, заклікана мацней аб’яднаць сям’ю ў дні важных палітычных падзей у краіне, — адзначыла лідэр жаночага руху раёна.
Іна ЛЕЙКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.