Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ўзнагароджаны медалямі «100 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Р. Ю. Абрамчык, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне (Карэліцкага раёна) ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў В. А. Васько і старшыня Мірскага сельсавета А. Л. Маркевіч з прыемнай місіяй наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Мікалаевіча Харута з агр. Аюцавічы. Яму быў уручаны юбілейны медаль «100 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Шчырыя словы падзякі і пажаданні моцнага здароўя прагучалі ў адрас Міхаіла Мікалаевіча.

Усяго 14 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Карэліччыны атрымаюць юбілейныя ўзнагароды. Ветэраны Павел Іосіфавіч Бычко, Анастасія Якаўлеўна Грышына, Балеслаў Іванавіч Іванчык, Надзея Пятроўна Кужалевіч, Клара Аляксандраўна Нянашава, Міхаіл Мікалаевіч Харута, Вольга Іосіфаўна Хіневіч, Уладзімір Данілавіч Буй, Міхаіл Цімафеевіч Забенька, Уладзімір Канстанцінавіч Пліско, Казімір Адамавіч Рамановіч, Пётр Іосіфавіч Шэўка, Анна Дзмітрыеўна Бязмен і Зінаіда Пятроўна Ляшчынская заслугоўваюць ад нас, нашчадкаў, шчырыя словы падзякі за перамогу і мірнае неба над галавой.

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий