Віншуем з узнагародай!

Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод гаспадарак, прадпрыемстваў, арганізацый і сельскіх выканаўчых камітэтаў за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2017 год прызнаны:

сярод гаспадарак раёна — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Свіцязянка-2003» (старшыня праўлення кааператыва Галавач Уладзімір Арсенцьевіч), дзе з аднаго гектара сельскагаспадарчых угоддзяў атрымана 32,6 цэнтнера кармавых адзінак, забяспечанасць кармамі на адну ўмоўную галаву складае 55,7 цэнтнера кармавых адзінак, вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў пераліку на ўмоўнае малако на 100 гектараў сельгасугоддзяў складае 339,8 цэнтнера, кошт валавай прадукцыі да ўзроўню 2016 года — 113,0 працэнта, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 50,3 працэнта;

сярод арганізацый будаўніцтва, прамысловасці, транспарту, сувязі і сферы паслуг — дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд» (выконваючы абавязкі начальніка Кадлубай Мікалай Мікалаевіч), дзе за 2017 год аб’ём будаўніча-мантажных работ у дзеячых цэнах у параўнанні з 2016 годам узрос на 33,4 працэнта, аб’ём выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг— на 33,3 працэнта. За год атрымана 19 тысяч рублёў чыстага прыбытку, рэнтабельнасць продажу склала 5,6 працэнта. Сярэдняя заработная плата ўзрасла на 27,2 працэнта і склала 600,5 рубля;

сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў — Малюшыцкі сельскі выканаўчы камітэт, які набраў большую колькасць балаў.

Пераможцы раённага спаборніцтва ўзнагароджаны Ганаровымі сцягамі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта і грашовымі прэміямі ў памеры 60 базавых велічынь кожнага.

За шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у рабоце Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Ахрэмко Іна Серафімаўна, галоўны бухгалтар цэнтралізаванай бухгалтэрыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта;

Бурак Ігар Ігаравіч, начальнік рамонтнай майстэрні адкрытага акцыянернага таварыства «Карэліцкая сельгастэхніка»;

Бялевіч Вольга Святаславаўна, упраўляючы жывёлагадоўчай фермы «Сэрвач» камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Малюшычы»;

Гашэнюк Тамара Мікалаеўна, лабарант біяхімічнага аналізу малака камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Царука»;

Грабянюк Ганна Аляксандраўна, медыцынская сястра агульнай практыкі Лукскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца»;

Кергет Ірына Аляксандраўна, закройшчык Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва;

Міхей Сяргей Іванавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Цырын-Агра»;

Мялешко Наталля Аляксандраўна, галоўны эканаміст сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Свіцязянка-2003»;

Сіроцін Ігар Іванавіч, вадзіцель аўтамабіля дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд»;

Хоміч Эдуард Казіміравіч, начальнік Карэліцкага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства «Спецыялізаваная перасовачная калона №4».

За шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у рабоце Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:

Аляшкевіч Анатолій Фаміч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Малюшычы»;

Баўкуновіч Галіна Аляксандаўна, упраўляючы жывёлагадоўчай фермы № 5 в. Мядзвядка камунальнага сельскагаспадарчага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская»;

Баярэнка Юлія Аляксандраўна, загадчык аддзела рамеснай дзейнасці Карэліцкага Дома рамёстваў дзяржаўнай установы «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці»;

Водчыц Надзея Сцяпанаўна, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 411 філіяла № 413 адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» у г.п. Карэлічы;

Загібайлаў Віталій Валер’евіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Чарняхоўскі-Агра»;

Калеснік Валерый Леанідавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Свіцязянка-2003»;

Пранкевіч Мікалай Іванавіч, слесар па эксплуатацыі і рамонту газавага абсталявання Карэліцкага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення «Лідагаз» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз»;

Расюкевіч Наталля Міхайлаўна, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна»;

Сялецкі Міхаіл Сяргеевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Маяк-Заполле»;

Тананка Павел Мікалаевіч, вядучы аграхімік камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Лукі-Агра»;

Шаламан Мікалай Мікалаевіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Цырын-Агра»;

Ясевіч Алег Кліменцьевіч, вадзіцель сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Жухавічы».

 

Добавить комментарий