Мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню барацьбы з наркотыкамі, прайшлі ў Карэліцкім раёне

1  сакавіка штогод адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркотыкамі. Асноўная яго мэта – звярнуць увагу грамадства і асабліва моладзі на шкоду наркатычных рэчываў і акцэнтаваць увагу на тым, як важна быць побач з чалавекам, які трапіў у наркатычны палон, але вырашыў вырвацца з яго.

Цыкл мерапрыемстваў у рамках Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі адбыўся ў бібліятэках ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

Карэліцкая раённая бібліятэка прапанавала падлеткам тэматычны вечар «Наркаманія – хвароба века».

 На мерапрыемства запрошаны оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людьмі Маковік Дз.М., урач – нарколаг Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Лічык А.І., благачынны царквей Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса.

Гаворка вялася  пра небяспеку, якая нясе ўжыванне наркатычных сродкаў моладдзю і падлеткамі, пра тое, чым пагражае гэта з’ява дэмаграфічнаму стану краіны, як змагаецца грамадства з наркатычнай хваробай. Таксама высветлілі, што гэта за хвароба, дзе і калі ўпершыню зарэгістраваны хворыя. Не абышлі ўвагай і знакамітых людзей, якія загінулі з-за нарказалежнасці. Прагучала інфармацыя пра угалоўную адказнасць за захаванне, збыт і ўжыванне наркатычных рэчаў. Затым гутарка мела выгляд пытанне – адказ: што мы ведаем пра наркотыкі, што значыць жыць побач з чалавекам, які ўжывае наркотыкі. Моладзь задавала шмат пытанняў і самі выказваліся на тэму.

Аб маральным аспекце праблемы наркотыкаў і іншых шкодных звычак з маладымі людзьмі паразважаў благачынны Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса.

Гадзіна – роздум “В плену иллюзий” ладзілася Варанчанскай СБ. Наведвальнікі мерапрыемства,  навучэнцы мясцовай школы, абмяркоўвалі праблему наркаманіі, разважалі над яе прычынамі і наступствамі.

У Цырынскай СБ сумесна з  мясцовай школай праведзены флэш-моб «Мы-супраць наркотыкаў», дзе члены валанцёрскага атрада правялі міні-акцыю «Стоп, спайс».

Гутарка — відэапрагляд «Это не должно случиться с тобой!» адбылася ў Райцаўскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкар імкнулася дапамагчы падлеткам зразумець, наколькі небяспечныя наркотыкі.

Жухавіцкая сельская бібліятэка сумесна з мясцовым Домам культуры правялі інфармацыйную панараму «Наркомания: миф и действительность». Прысутныя пазнаёміліся са статыстычнымі данымі па Беларусі.

Супрацоўнікі Мірскай гарпасялковай бібліятэкі запрасілі моладзь  на сутрэчу — дыспут «Наркотык: ці варта яму давяраць?». У ходзе мерапрыемства з моладдзю абмяркоўваліся пытанні: што такое наркотыкі і як яны ўплываюць на здароўе чалавека, механізм узнікнення наркатычнай залежнасці (першыя яе прыкметы), партрэт наркамана, фарміраванне навыкаў адмаўлення ад наркотыкаў, а таксама якую чалавек нясе крымінальную адказнасць за ўжыванне наркотыкаў. У напамін аб сустрэчы  ўдзельнікі атрымалі памяткі, закладкі і інфармацыйныя буклеты з серыі «Прафілактыка шкодных звычак».

Амаль кожнае выступленне суправаджалася  паказам слайдаў і відэафільмаў, ладзіліся  кніжныя выставы з тэматычнымі падборкамі літаратуры, праводзіліся бібліягрыфічныя агляды і дыскусіі  пад агульным дэвізам “Новы стыль жыцця – здаровы”.

Наталля КАЗАРЭЗ, метадыст

ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка».

Добавить комментарий