Готовность техники СПК «Маяк-Заполье» к посевной кампании 2018 года — 98% (фоторепортаж+видео)

У пятніцу, 16 сакавіка, механізатарамі і ўсімі працаўнікамі СВК “Маяк-Заполле”, якія на працягу зімовых месяцаў займаліся рамонтам трактароў, плугоў, сеялак і агрэгатаў, быў паспяхова здадзены галоўны вясновы экзамен, які сведчыць аб тым, што тэхніка гатова выйсці ў поле, як толькі надвор’е дасць дабро.

 

 

Карціна, калі трактары стаяць на лінейцы гатоўнасці, адрамантаваныя, пафарбаваныя, ззяючыя на сонцы, проста заварожвае. Менавіта так, зладжана і адказна, падрыхтаваліся да пасяўной кампаніі 2018 года ў СВК “Маяк-Заполле”.
Экзамен па спраўнасці тэхнікі і гатоўнасці да пасяўной кампаніі-2018 правялі галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення сельскай гаспадаркі Карэліцкага райвыканкама М. П. Пярэська, галоўны інжынер па ахове працы райвыканкама Д. У. Шугля, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Карэліцкага РАУС Ю. Б. Шпакоўскі, які перад пачаткам тэхагляду правёў прафілактычную гутарку з механізатарамі і нагадаў ім асноўныя законы дарог. Таксама пры правядзенні тэхагляду прысутнічалі старшыня СВК “Маяк-Заполле” В. В. Маковік, галоўны інжынер гаспадаркі А. К. Анікій, старшы оперупаўнаважаны аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Карэліцкага РАУС маёр міліцыі Д. У. Паўлючэнка.
Па выніках дзяржтэхагляду гатоўнасць трактароў да пасяўной кампаніі бягучага года складае 98 працэнтаў: з 60 адзінак 59 паспяхова прайшлі тэхагляд. З 35 прычэпаў 34 знаходзяцца ў належным стане. 7 пагрузчыкаў гаспадаркі таксама паспяхова вытрымалі галоўны экзамен.

 

– Усе механізатары адказна працавалі на працягу апошніх месяцаў. Таму і вынік дзяржаўнага тэхнічнага агляду парадаваў. Уся тэхніка, за выключэннем аднаго трактара, які не быў прадстаўлены на тэхаглядзе, і прычэпа, які не адпавядаў тэхнічным патрабанням і меў знос пратэктараў шын, гатовы да плённай працы падчас вясенне-палявой кампаніі, – адзначыў галоўны інжынер СВК “Маяк-Заполле” Алег Канстанцінавіч Анікій.
Амаль усе работы па рамонце і абслугоўванні тэхнікі ажыццяўляліся ўласнымі намаганнямі працаўнікоў гаспадаркі. Пры немагчымасці справіцца самастойна карысталіся паслугамі спецыялізаваных прадпрыемстваў. Так, 2 рухавіка, Д-260 і Д-243, былі адрамантаваны на Слонімскім мотарамонтным заводзе. Корпус счаплення МТЗ-3022 вярнулі да жыцця спецыялісты філіяла Мінскага трактарнага завода ў Смаргоні. Пачынаючы з 1 лістапада 2017 года, на ўсе рамонтныя работы і падрыхтоўку тэхнікі да дзяржтэхагляду было затрачана больш 400 тыс. рублёў.
Безумоўна, для дасягнення значных вынікаў тэхніка павінна працаваць без прастояў. У той жа час чалавечы фактар быў, ёсць і будзе асноўнай складаючай ураджайнага поспеху. Падчас тэхагляду вялікая ўвага звярталася на ўкамплектаванасць тэхнікі сродкамі пажарнай бяспекі, медыцынскімі аптэчкамі і знакам аварыйнага прыпынку.

Больш таго, умовы працы работнікаў аграпрамысловага комплексу падчас пасяўной на працягу месяца, з 15 сакавіка па 15 красавіка, будзе правяраць тэхнічная інспекцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Плануецца, што прафсаюзныя інспектары будуць звяртаць асаблівую ўвагу на пытанні, якія датычацца аховы працы: правядзенне інструктажоў, перадрэйсавых і паслярэйсавых медыцынскіх аглядаў вадзіцеляў і механізатараў, забеспячэнне работнікаў спецыяльнай вопраткай і абуткам.
– Наша задача – праверыць умовы, у якіх працуюць людзі, прынцыпова ацаніць выяўленыя парушэнні і прыняць неабходныя меры па іх недапушчэнні, паколькі самае галоўнае – гэта бяспека працаўнікоў, – адзначыла старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Л. М. Шэўка.

 

 

После проведения гостехосмотра техника была готова незамедлительно приступить к работе.

Оксана ЯНУШ.

Фото автора.

 

Добавить комментарий