Соблюдение требований по охране труда проверяется в хозяйствах района

У рамках правядзення месячніка па ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях да пачатку вясенне-палявых работ, які праходзіць з 15 сакавіка па 15 красавіка, Карэліччыну наведаў галоўны тэхнічны інспектар працы Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Генадзій Раманавіч Карповіч.
Сумесна са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК І. Л. Пянькоўскай яны накіраваліся ў гаспадаркі раёна. У СВК «Жухавічы», ДП «Лукі-Агра», «Царука» і ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка» асаблівая ўвага звярталася на тое, як праводзяцца інструктажы работнікаў перад выхадам у поле, ці забяспечаны кожны працаўнік сродкамі індывідуальнай абароны, спецыяльнай вопраткай і абуткам, а таксама на санітарна-гігіенічныя ўмовы на мехмайстэрнях.
— Падчас наведвання гэтых гаспадарак былі выяўлены асобныя парушэнні патрабаванняў аховы працы. Дзесьці аглядныя ямы для рамонту тэхнікі не былі закрыты шчытамі, дзесьці яна не фіксавалася проціадкатнымі падпоркамі. Тым не менш, адразу бачна, што на Карэліччыне шмат увагі надзяляецца пытанням бяспекі людзей і стварэнню камфортных умоў працы. Калі ў астатніх гаспадарках раёна справы па ахове працы абстаяць такім жа чынам, як і ў тых, якія мы наведалі, можна быць упэўненымі, што вясенне-палявыя работы пройдуць без траўматызму, — адзначыў Г. Р. Карповіч.
Аксана ЯНУШ.
Фота прадастаўлена Карэліцкім РК прафсаюза работнікаў АПК.

Добавить комментарий