Торжественный прием лучших женщин района состоялся в Кореличах

Напярэдадні 8 Сакавіка ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна адбыўся ўрачысты прыём лепшых жанчын Карэліччыны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Карэліцкага райвыканкама В. Л. Шайбак, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. В. Шкадаў, намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Р. Ю. Абрамчык і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. М. Санчук.

У пачатку сустрэчы кіраўнік раёна пазнаёміўся з кожнай запрошанай на імпрэзу. Як аказалася, пра многіх жанчын і іх працоўныя заслугі ён ведае не па чутках. Сярод дваццаці запрошаных дам на мерапрыемстве прысутнічалі сакратар старшыні СВК «Жухавічы», мама дваіх дзяцей Людміла Пятроўна Шуліцкая, якая аддала працы ў сельскай гаспадарцы ўжо 34 гады, аператар машыннага даення МТФ «Райца» СВК «Свіцязянка-2003», мама дваіх дзяцей Вольга Паўлаўна Суднік, вядучы інжынер ДРБУ №158 КУП «Гроднааблстрой» з 39-гадовым стажам працы ў дарожнай галіне Наталля Мікалаеўна Малахоўская, кладаўшчык ДП «Чарняхоўскі-Агра» Людміла Эдуардаўна Макарэвіч, працоўны стаж якой на прадпрыемстве налічвае 41 год, намеснік дырэктара па кадрах ГУ «Карэліцкі РЦКіНТ», шматдзетная маці Наталля Браніславаўна Адамцэвіч і іншыя прадстаўніцы розных сфер раёна.

У час размовы з гасцямі Віктар Леанідавіч падзяліўся паказчыкамі развіцця галін раёна, планамі на будучыню, пацікавіўся ўмовамі працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях, закрануў тэму Года малой радзімы.

Працягнулася мерапрыемства чаяваннем з салодкімі пачастункамі (на фота) і канцэртнай праграмай, падрыхтаванай артыстамі Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. У завяршэнне ўрачыстага прыёму прадстаўнікі кіраўніцтва раёна павіншавалі з надыходзячым святам запрошаных жанчын і ўручылі ім падарункі.

Ячшэ адным прыемным сюрпрызам напярэдадні Дня жанчын стаў святочны канцэрт “Са святам Вясны і Прыгажосці”, які прайшоў у Карэліцкім раённым Доме культуры. Падчас мерапрыемства ўсіх прысутных з надыходзячым святам павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Р. Ю. Абрамчык, а выступленні творчых калектываў і артыстаў з суседняга Стаўбцоўскага раёна пакінулі незабыўныя ўражанні.

Караліна КУЧУК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий