31 марта состоится весенний легкоатлетический кросс на призы газеты «Полымя» и райкома профсоюза работников АПК

31 сакавіка 2018 года ў г. п. Карэлічы ў 10 гадзін пройдзе раённы лёгкаатлетычны крос на прызы раённай газеты «Полымя», райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Прыняць удзел у спаборніцтвах запрашаюцца і дарослыя, і дзеці, і мужчыны, і жанчыны — усе, хто робіць выбар на карысць здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку.
Пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, пераможцы ва ўзроставых групах 2005-2006 і 2007-2008 гадоў нараджэння — грашовымі прызамі. Пераможцы ў астатніх узроставых групах узнагароджваюцца грашовымі прызамі Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК, прызёры — падпіскай на раённую газету «Полымя» за кошт сродкаў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

Добавить комментарий