21 апреля на Кореличчине пройдет республиканский субботник


Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне 21 красавіка 2018 года, у суботу,  правесці на Карэліччыне на добраахвотнай аснове рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах альбо ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезону.

Устаноўлена, што грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у аб’ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на разліковы рахунак Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта № BY07АКВВ36415180000304200000, ЦБП № 411 гарадскога пасёлка Карэлічы філіяла № 413 ААБ «Беларусбанк» у горадзе Ліда, БІК АКВВВY21413, УНП 500068497, з наступным пералічэннем у Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.

Пры ўдзеле ў рэспубліканскім суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаемых добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 21 красавіка 2018 г. з’яўляецца рабочым днём, адбываецца з іх згоды ў памерах, вызначаемых добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

Добавить комментарий