Кореличчане делятся впечатлениями от выступления Президента при обращении с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию

 

Віктар Шайбак, старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта:
— На маю думку, галоўныя словы, якія прагучалі з вуснаў Прэзідэнта, — менш слоў — больш справы. Кіраўнік любога рангу — ад міністра да загадчыка фермы — павінен працаваць як сапраўдны гаспадар, клапатлівы і ўдумлівы. Вядома, эканоміка не ствараецца з нічога. Каб мець прадукцыю высокага гатунку, патрэбна многае: ад выканання тэхналогіі да дысцыпліны. Эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльных рэсрсаў, зніжэнне сабекошту прадукцыі — галоўныя пастулаты для паспяховага развіцця эканомікі. Будзе эканоміка на прадпрыемстве — будуць і грошы ў бюджэце. Прэзідэнт асабліва падкрэсліў, што сацыяльная сфера павінна падтрымлівацца і надалей. І мы гэта робім і будзем працягваць рухацца ў гэтым накірунку.
Нас, жыхароў сельскай мясцовасці, не можа не радаваць тое, што гэты год праходзіць пад эгідай малой радзімы. Ёсць пытанні, якія неабходна вырашыць. Напрыклад, г.п. Мір чакае шырокамаштабнае добраўпарадкаванне, якое дазволіць вырашыць праблему якасці пітной вады, стану дарог. Таксама плануецца стварэнне ў г.п. Карэлічы 100 новых рабочых месцаў, зараз ідзе пошук інвестара.
Чырвонай стужкай праз усё выступленне Кіраўніка дзяржавы прайшла думка аб адзінстве грамадства. На кожным з нас ляжыць адказнасць за мір і парадак у сваім доме, сваёй краіне.

 

Валянціна МАРЦЮШАВА, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі г. п. Карэлічы:
— Слухаючы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, звярнула ўвагу на пытанне падтрымання эканамічных сувязей паміж краінамі. Я згодна з прамоўцай: калі будзем па аднаму, то з гэтага нічога добрага не атрымаецца. Толькі разам можна вырашыць самую складаную справу ў эканамічным, сацыяльным і ў іншых накірунках. Нават у паўсядзённым жыцці, калі адчуваеш клопат сябра, жыць намнога лячэй. Адным словам, згуртаванасць, разуменне, падтрымка — залог поспеху і ўпэўненасць у будучым.

Лідзія Шэўка, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў:
– Падчас свойго выступлення беларускі лідар закрануў усе надзённыя тэмы і пытанні, якія хвалююць людзей. Для прафсаюзаў важна, што Прэзідэнт вялікую ўвагу надаў пытанням занятасці, цэнаўтварэння, выпрацоўкі новых крытэрыяў аплаты працы, а таксама кадравай палітыкі, у цэнтры якой стаіць перспектыўная і актыўная моладзь.
Прафсаюзы заўсёды падтрымлівалі накірункі па маральнаму і матэрыяльнаму заахвочванню тых работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый, якія вядуць здаровы лад жыцця. Менавіта гэты пастулат прагучаў з вуснаў Прэзідэнта. Адразу ўспамінаецца такі выраз: у здаровым целе – здаровы дух. А лепш сказаць: у здаровым калектыве – пазітыўныя думкі і значныя працоўныя поспехі.


Аксана Басюк, загадчык аддзела метадычнай работы Карэліцкага РЦКіНТ, старшыня Маладзёжнага савета Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў, член ГА “БРСМ”:
– У сваім пасланні Прэзідэнт падкрэсліў, што наша бяспека – у адзінстве нашага народа. Сапраўды, беларусы перажылі шмат, і мы павінны памятаць аб подзвігах нашых дзядоў і прадзедаў. Менавіта таму кожны год у нашым раёне праводзяцца шматлікія святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі, Дня Незалежнасці краіны, дзякуючы якім людзі ведаюць цану свабоды.
Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь – выдатнае месца для адпачынку не толькі яе жыхароў, але і замежных гасцей. Неабходна развіваць турыстычны патэнцыял краіны. Сапраўды, чаму мы ляцім у Балгарыю ці Турцыю, калі дзясяткі беларускіх санаторыяў і пансіянатаў прапаноўваюць выдатны адпачынак і якасная медыцынскія паслугі? У Карэліцкім раёне, напрыклад, працуюць 16 аграсядзіб, якія прапануюць дастаткова танны адпачынак у экалагічна чыстых мясцінах.

Леанід БАНДАРЫК, машыніст экскаватарнай устаноўкі Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
— З задавальненнем слухаў Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Кіраўнік краіны ўзняў шэраг розных актуальных пытанняў, і ўсе заслугоўваюць увагі. Адно з самых злабадзённых — захаванне бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь. У нашай дзяржаве ўсё робіцца для таго, каб мы маглі спакойна жыць і працаваць, быць упэўненымі ў заўтрашнім дні.
Прэзідэнт звярнуў увагу на эфектыўную занятасць насельніцтва, для чаго трэба ствараць новую вытворчасць і новыя працоўныя месцы. І, канешне, рост заработнай платы і павышэнне якасці жыцця насельніцтва.
У Пасланні вызначаны пэўныя задачы для ўсіх галін улады. Прагучаў лозунг: менш слоў — больш спраў. І трэба ўсё рабіць для таго, каб іх выканаць.

 

Добавить комментарий