Участники республиканского субботника в Кореличском районе делятся мнениями

В республиканском субботнике на Кореличчине приняли участие 7733 человека, всего заработано почти 15 тысяч рублей. Заработанные средства пойдут на решение таких важных социальных задач, как  обустройство населенных пунктов, мемориальных комплексов, мест захоронения воинов Великой Отечественной войны, подготовку детских лагерей к лету.

Участники субботника делятся своими мнениями.

Аляксандр ШКАДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў:


— Для нас, старэйшага пакалення, рэспубліканскі суботнік асацыіруецца з часамі правядзення Ленінскага камуністычнага суботніка. Праводзіцца менавіта ў тыя дні, калі нарадзіўся Уладзімір Ільіч Ленін. Традыцыя прадаўжае жыць з пакалення ў пакаленне, і выклікае пачуццё патрыятызму. У чарговы раз ёсць магчымасць адчуць сябе гаспадаром сваёй зямлі. Мы стараемся рабіць карысныя справы, многія садзяць дрэвы, каб наш край яшчэ больш прыгажэў. Хочацца спадзявацца, што нашу справу прадоўжаць дзеці і ўнукі.
Наталля МАЛАХОЎСКАЯ, вядучы інжынер, старшыня прафкама Карэліцкага ДРБУ-158:


— Наш калектыў актыўна ўключыўся ў правядзенне рэспубліканскага суботніка. Кожнаму знайшлася справа. На дарозе Карэлічы — Валеўка — Наваельня дарожнікі садзілі дрэўцы і кустарнікі — высаджана 747 штук. Акрамя гэтага, на дарозе Карэлічы — Шчорсы займаліся пабелкай і пафарбоўкай сігнальных столбікаў і жалезабетонных сталбоў для дарожных знакаў. Усе працавалі дружна і з прыўзнятым настроем, імкнуліся ўнесці свой уклад у гэту гэтую важную справу.

Аляксандр Аляксандравіч Галушка, дырэктар ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна”:

– Асабіста ў мяне суботнік выклікае цёплыя ўспаміны з юнацтва, калі мы дружнай талакой займаліся добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі. Таму штогод з пачуццём адказнасці выходжу на рэспубліканскі суботнік. У мінулую суботу калектыў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прыводзіў у належны стан тэрыторыю каля бровара 1860 года пабудовы, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю раёна. Вельмі прыемна, што менавіта ад кожнага з нас залежыць, якой нашы ўнукі ўбачаць малую радзіму.
Ганна Уладзіміраўна Шугала, дырэктар Турэцкай сярэдняй школы:


– На працягу цэлага тыдня вучні 8, 9 і 10 класаў з задавальненнем ездзілі на пасадку маладых ялінак і бярозак у Мірскае лясніцтва. Для вучняў 11 класа гэтая падзея была напоўнена сімвалічным сэнсам: у хуткім часе яны паедуць вучыцца ў розныя гарады, але разам пасаджаны лес стане агульным успамінам аб бяспечным і цікавым школьным жыцці. Разам з леснікамі Мірскога лясніцтва на тэрыторыі каля 3,5 га школьнікамі быў пасаджаны малады лес.
Дзяніс Аляксандравіч Стадольнік, намеснік начальніка Карэліцкага РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню:


– Супрацоўнікі Карэліцкага РАНС прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі парка г.п. Карэлічы і прыбрэжнай зоны возера Юбілейнага: абразалі дрэвы, выдалялі маладыя парасткі і зграбалі сухую расліннасць. Кожны з нас прыходзіць дамой і хоча бачыць чысціню і парадак. Гаспадарская рука павінна адчувацца паўсюдна: у кватэры, на вуліцы, на Планеце. Ніхто, акрамя нас, не зробіць Зямлю чыстай і прыгожай.

Запісалі  Галіна СМАЛЯНКА і Аксана ЯНУШ.

 

Добавить комментарий