В Кореличах назвали победителей конкурса разговорного жанра (фоторепортаж)

У актавай зале Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў адбыўся раённы конкурс размоўнага жанру. Яго ўдзельнікамі сталі 27 чалавек.
Спецыяльнымі Дыпломамі былі ўзнагароджаны Тамара Уладзіміраўна Фёдарава (сектар «Райцаўскі СК»), Анастасія Клімец ( АКіД «Мірскі ГДК»), Аляксандр Абадзінскі і Карына Гімпель (ДУ «Карэліцкі РЦК і НТ»), кіраўнік гурткоў мастацкага слова пры клубных установах культуры раёна Міхаіл Пятровіч Башко.
У намінацыі «Камедыйна-сатырычныя творы» пераможцамі выйшлі: Анастасія Клімец з Мірскага ГДК (першае месца), Сафія Хамко з Турэцкага ДК (трэцяе), у намінацы «Проза, інсцыніроўка празаічнага твора» — Дар’я Таргонская з Мірскага ГДК (другое месца), Лізавета Шпак з Карэліцкага РЦК і НТ (трэцяе), а ў намінацыі «Паэзія, інсцыніроўка паэтычнага твора» — Надзея Ласоўская (Карэліцкі РЦКіНТ) і Аляксандра Полагава (Жухавіцкі ДК) — першае месца; Ганна Кузьміч і Дар’я Дубкова (Карэліцкі РЦКі НТ) — другое; Сафія Карвіга (Карэліцкі РЦК і НТ) і Павел Слаўгароцкі (Варанчанскі СК) — трэцяе месца.
Астатнія ўдзельнікі раённага конкурсу былі ўзнагароджаны Дыпломамі за ўдзел і памятнымі падарункамі.


Галіна СМАЛЯНКА.
Фота Іны ЛЕЙКА.

Добавить комментарий