Юные исследователи Кореличчины блеснули интеллектом

На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы» адбылася ХII раённая вучэбна-даследчая канферэнцыя навучэнцаў «Шлях да пазнання». У яе правядзенні прынялі ўдзел юныя даследчыкі школ раёна і іх кіраўнікі, а таксама члены журы, у склад якіх увайшлі педагогі раёна.

Адкрыла канферэнцыю начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Ірына Валер’еўна Асташэвіч. Больш чым 50 дзяўчынкам і хлопчыкам, якія сталі ўдзельнікамі форуму, яна пажадала поспехаў і ўдачы, дасягнення пастаўленых мэт.

З ходам правядзення дзіцячага форуму  пазнаёміла загадчык ДУ «Карэліцкі раённы вучэбна-метадычны цэнтр» Алена Іосіфаўна Сянько.

Падчас яго правядзення працавалі 7 секцый: «Дашкольнік № 1», «Дашкольнік № 2», «Гісторыя і краязнаўства», «Філалогія», «Замежная мова», «Пачатковыя класы», «Хімія, біялогія, матэматыка, інфарматыка, фізіка». Удзельнікі разам з кіраўнікамі распрацавалі і абаранялі самыя розныя актуальныя і цікавыя тэмы.

Прызёрамі вучэбна-даследчай канферэнцыі сталі наступныя ўдзельнікі:

Секцыя «Дашкольнік № 1»

І месца: Уладзіслаў Ханько, кіраўнік Вольга Вячаславаўна Бумай (ДУА «Палужскі дзіцячы сад»);

ІІ месца: Валерыя Іванова, кіраўнік Аксана Мікалаеўна Крапіўніцкая (ДУА «ДЦРД г. п. Карэлічы»);

ІІІ месца: Дар’я Яхно, кіраўнік Вольга Сяргееўна Жук (ДУА «Яслі-сад № 1 г. п. Карэлічы»).

Секцыя «Дашкольнік № 2»

І месца: Яраслаў Рыбак, кіраўнік Ніна Алегаўна Цярэшка (ДУА «ДЦРД г. п. Карэлічы»); Марыяна Станкевіч, кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна Каспяровіч (ДУА «Яслі-сад № 1 г. п. Карэлічы»);

ІІ месца: Аляксандр Скіпін, кіраўнік Вольга Уладзіміраўна Шугля ( ДУА «ДЦРД             г. п. Карэлічы»);

ІІІ месца: Венера Анцух, кіраўнік Вольга Валер’еўна Свінцова (ДУА «Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна»).

Секцыя «Гісторыя  і краязнаўства»:

І месца: Мікалай Захарчук, кіраўнік Уладзімір Уладзіміравіч Матусевіч (ДУА «Лукская сярэдняя школа»); Арына Шавейка, Анастасія Фадзеева, кіраўнік Вольга Іванаўна Маліноўская (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы»);

ІІ месца: Аліна Нячай, кіраўнік Інеса Іванаўна Пастухова (ДУА «Сярэдняя школа              г. п. Мір»).

Секцыя «Філалогія»:

І месца: Дзіяна Марцінеўская, кіраўнік Аліна Уладзіміраўна Дзедавец (ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа»);

ІІ месца: Уладзіслаў Смялко, кіраўнік Зінаіда Пятроўна Чэчат (ДУА «Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»);

ІІІ месца: Сабіна Мамедава, кіраўнік Марыя Паўлаўна Кулак (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы»).

Секцыя «Замежная мова»:

І месца: Вераніка Кот, кіраўнік Вера Аляксандраўна Напорка (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы»);

ІІ месца: Анастасія Амбалава, кіраўнік Кацярына Аляксандраўна Богуш (ДУА «Сярэдняя школа г. п. Мір»);

ІІІ месца: Яна Бабанская, кіраўнік Анастасія Валер’еўна Літвін (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы»).

Секцыя «Пачатковыя класы»:

І месца: Надзея Кошур, кіраўнік Марыя Мікалаеўна Хіневіч (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Карэлічы»);

ІІ месца: Соф’я Трафімчык, кіраўнік Алена Тэадораўна Жывень (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы»);

ІІІ месца: Аляксей Стацэвіч, кіраўнік Іна Вячаславаўна Лазун (ДУА «Турэцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»); Ангеліна Касян, кіраўнік Святлана  Вітальеўна Казак (ДУА «Малюшыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа»).

Секцыя «Хімія, біялогія, матэматыка, фізіка і інфарматыка»:

І месца: Елізавета Сланеўская, кіраўнік Святлана Міхайлаўна Казак (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы»);

ІІ месца: Арцём Карп, кіраўнік Ларыса Вікенцьеўна Буляк (ДУА «Сярэдняя школа               № 1 г. п. Карэлічы»); Мікіта Карэба, кіраўнік Святлана Аляксандраўна Камароўская (ДУА «Сярэдняя школа г. п. Мір»);

ІІІ месца: Вераніка Сак, кіраўнік Вольга Лук’янаўна Барысевіч (ДУА «Варанчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»); Вольга Якавец, кіраўнік Алена Мікалаеўна Самец (ДУА «Сярэдняя школа № 1  г. п. Карэлічы»).

Падрыхтавала да друку

Галіна СМАЛЯНКА.

Фота Ларысы ШУГЛІ.

 

Добавить комментарий