1 чэрвеня ў Карэліцкім раёне адбудзецца XV свята мастацтваў «Мірскі замак — гонар ЮНЕСКА»

1 чэрвеня 2018 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт, Заслужаны калектыў «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» ладзяць у г. п. Мір і г. п. Карэлічы ХV свята мастацтваў «Мірскі замак — гонар ЮНЕСКА». Мастацкі кіраўнік — народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ.

ПРАГРАМА

10.30 — г. п. Мір. Унутраны дворык Мірскага замка

«ФАНФАРЫ МІРСКАГА ЗАМКА» — канцэрт ансамбля трубачоў Заслужанага калектыву «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ».

Кіраўнік — Дзмітрый ЦІХАНОВІЧ.

11.00 — г. п. Мір. Музей «Замкавы комплекс «Мір»»

«МУЗЫКА МАЁЙ МАЛОЙ РАДЗІМЫ» — канцэрт вакальнага ансамбля Заслужанага калектыву «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ».

Кіраўнік — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА.

Вядучая — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга ДАДЗІЁМАВА.

13.00 — Мікалаеўскі касцёл г. п. Мір

«ДУХОЎНАЕ ЎЗВЫШША» — канцэрт вакальнага ансамбля і струннага аркестра Заслужанага калектыву «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ».

Кіраўнікі: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА, Людміла КАЛІНОЎСКАЯ.

Вядучая — доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга ДАДЗІЁМАВА.

19.00 — Дом культуры г. п. Карэлічы

Эстрадны канцэрт«ДЗЕНЬ МУЗЫКІ I ПЕСЕНЬ У КАРЭЛІЧАХ» — Заслужаны калектыў «НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ» і салісты аркестра — лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля ТАМЭЛА, Таццяна ГЛАЗУНОВА, Галіна ГРАМОВІЧ, Валерыя ГРЫБУСАВА,  Алеся ДЗЕРЖАВЕЦ, Дзмітрый КАЧАРОЎСКІ, Руслан МУСВІДАС, Аляксандр САЛАЎЁЎ, Яўген ЦЫМБАЛІСТ, Ягор ШАРАНКОЎ.

Вакальнаягрупа: Аляксандр ДЗЮМІН, Святлана БУДАРЫНА, Таццяна КАРАСЁВА, Андрэй ПЯТРОЎ.

Дырыжор — народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл ФІНБЕРГ.

Цана білета — 5 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.