День работников физической культуры на Кореличчине отметили новыми победами и рекордами (фото)

У Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту, на Карэліччыне адбылося 38-ае раённае спартыўнае свята.

 15 зборных каманд арганізацый і прадпрыемстваў раёна, іх кіраўніцтва з самага ранку сабраліся на стадыёне “Юнацтва”, каб паспаборнічаць у спрыце, хуткасці і вынослівасці.

Удзельнікаў святочных спартыўных спаборніцтваў вітаў старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, які адзначыў, што менавіта спорт і здаровы лад жыцця   з’яўляюцца падмуркам для развіцця здаровай і самадастатковай нацыі.

Стартавалі спаборніцтвы пасля спартыўнага парада з удзелам калектываў фізкультуры.

 

 

У спаборніцтвах па дартсе сярод мужчын прызавыя месцы раздзялілі Іван Лежань (Карэліцкі раён электрасетак), Уладзімір Галавач (СВК “Свіцязянка-2003”) і Яўгеній Чычкан (СВК “Жухавічы”). Самымі трапнымі сярод жанчын сталі Святлана Бубен (КСУП “Цырын-Агра”), Вольга Грыгаровіч (СВК “Маяк-Заполле”) і Вікторыя Сялюта (Карэліцкая ЦРБ).

 

У тэсце Купера сярод мужчын на першым месце аказаўся Аляксандр Мохань (КСУП “Цырын-Агра”), на другім – Іван Траяновіч (КСУП “Цырын-Агра”), на трэцім – Мікалай Смолка (СВК “Свіцязянка-2003”). Сярод жанчын: 1-е месца – Святлана Рамановіч (СВК “Жухавічы”), 2-е месца – Тамара Несцер (УЗ “Карэліцкая ЦРБ”), 3-е – Галіна Сіроціна (СВК “Свіцязянка-2003”).

Карэліцкае РУП ЖКГ і Карэліцкі РАНС сталі мацнейшымі ў міні-футболе.

У камандным заліку па валейболе сярод мужчын  не было роўных  камандам Карэліцкага РАНС, СВК “Жухавічы” і КСУП “Цырын-Агра”, сярод жанчын – Карэліцкай ЦРБ, СВК “Маяк-Заполле” і КСУП “Цырын-Агра”.

Мацнейшымі ў гульні ў гарадкі сярод мужчын сталі: Мікалай Лейка (Карэліцкае РУП ЖКГ), Андрэй Ляўкевіч (Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй) і Мікалай Гавака (СВК “Маяк-Заполле). Сярод жанчын: Крысціна Шантыр (СВК “Свіцязянка-2003”), Мая Яроміч (СВК “Маяк-Заполле”) і Таццяна Гурын (Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй).

Адразу ў чатырох вагавых катэгорыях спаборнічалі цяжкаатлеты раёна. У вагавай катэгорыі звыш 90 кг першае месца заваяваў Віктар Лейка (Карэліцкі РАНС), другое – Сяргей Брэчка (Карэліцкае РУП ЖКГ) і Дзмітрый Манкевіч (Карэліцкая сельгастэхніка). У катэгорыі 90 кг мацнейшымі сталі Дзмітрый Янкоўскі (Карэліцкі РАНС), Аляксандр Бушма (Карэліцкі РАНС) і Міхаіл Карпач (СВК “Свіцязянка-2003”). У катэгорыі 80 кг на першым месцы – Мікалай Барыла (СВК “Маяк-Заполле”), на другім — Віктар Шуліцкі (СВК “Жухавічы”), на трэцім — Леанід Мохань (КСУП “Цырын-Агра”). У катэгорыі 70 кг на п’едэстале гонару аказаліся Аляксандр Чужаўка (СВК “Маяк-Заполле”), Аляксандр Рамановіч (СВК “Жухавічы”) і Міхаіл Кузьміч (СВК “Маяк-Заполле).

У перацягванні каната перамога дасталася камандзе Карэліцкага РУП ЖКГ, на другім і трэцім месцах – СВК “Свіцязянка-2003” і СВК “Лукі-Агра”. У гіравым спорце першае месца ўзялі мужчыны з Карэліцкага РАНС, другое – СВК “Маяк-Заполле”, трэцяе – СВК “Свіцязянка-2003”. У тэсце Купера тройку лідараў склалі КСУП “Цырын-Агра”, СВК “Свіцязянка-2003” і СВК “Маяк-Заполле”. СВК “Лукі-Агра”.

 

 

 

Па суме набраных ачкоў за ўсе этапы спаборніцтваў сярод сельгаспрадпрыемстваў перамогу атрымалі спартсмены з СВК “Свіцязянка-2003”, на другім месцы аказаўся СВК “Маяк-Заполле”, на трэцім – СВК “Лукі-Агра”. Сярод арганізацый і ўстаноў раёна таксама вызначылася тройка лідараў: Карэліцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, Карэліцкае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца.

Усе пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны Ганаровымі граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама і грашовымі прэміямі.

Іна ЛЕЙКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.