Поздравление Кореличского районного исполнительного комитета, Кореличского районного Совета депутатов с Днем работников физической культуры и спорта

Паважаныя работнікі фізічнай культуры і спорту!

Паважаныя спартсмены, ветэраны спорту,

 трэнеры і педагогі!

Віншуем вас з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Спорт аб’ядноўвае людзей, робіць нас моцнымі. Вучыць дасягаць мэтаў, сваёй мары. Здароўе нацыі з’яўляецца нашым агульным прыярытэтам, бо толькі здаровая нацыя здольная на стварэнне.

Выказваем словы ўдзячнасці ў гэты дзень усім, хто рыхтуе юных спартсменаў, далучае да здаровага ладу жыцця маладое пакаленне, выхоўвае ў іх працавітасць, упартасць і мэтанакіраванасць. Сапраўдныя энтузіясты, спецыялісты фізкультурна-спартыўных арганізацый Карэліцкага раёна аддаюць свае сілы, веды, прафесійныя навыкі маладым, якія ўпэўнена ўзнімаюцца на вышэйшыя прыступкі п’едэстала гонару спаборніцтваў рознага ўзроўню.

Віншуем фізкультурна-спартыўную грамадскасць, усіх аматараў здаровага ладу жыцця!

Жадаем усім вам бадзёрасці духу, волі да перамогі, удачы і поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий