Поздравление Кореличского районного исполнительного комитета, Кореличского районного Совета депутатов с Праздником труда

Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні са Святам працы – 1 Мая!

Як бы ні змянялася з часам яго назва, але яно застаецца для нас светлым святам Вясны і Працы. Гэтыя два паняцці ніколі не страцяць сваёй значнасці. Ад вясны, якая задае новы рытм жыцця, мы заўсёды чакаем добрых пераменаў, звязваем з ёй надзеі на абнаўленне. І цвёрда ведаем, што толькі ўпартай працай і можы быць створана наша будучыня, дабрабыт усіх і кожнага.

Павага людзей да працы ляжыць у аснове нашых планаў і задум.

Гэтае свята па-ранейшамуўвасабляе салідарнасць працоўных, сімвалізуе адзінства і згуртаванасць усіх стваральных сіл, аб’яднаных агульным імкненнем  да міру, стабільнасці, дабрабыту.

У гэты святочны дзень жадаем усім жыхарам Карэліцкага раёна моцнага здароўя, міру, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай роднай Беларусі!

Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт.

Карэліцкі раённн Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.